АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

З’явілася відэа з самалёта, з якога выпалі тоны золата і срэбра на $122 млн

З’явілася відэа з самалёта, з якога выпалі тоны золата і срэбра на $122 млн
16.03.2018
Падчас узлёту ў Ан-12 паветранай плынню сарвала створку грузавога люку, з-за чаго і быў згублены груз.

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

З’явілася відэа з самалёта, з якога выпалі тоны золата і срэбра. Як інфармуе Еўрарадыё, здарэнне адбылося ў аэрапорце Якуцка. На борце было больш за 9 тон сплаву золата і срэбра ў злітках. Эксперты мяркуюць, што яго кошт перавышае 122 мільёны долараў.

 

Самалёт вярнуўся на аэрадром. Тэрыторыя, на якую ўпалі зліткі, была ачэплена сілавікамі. Як паведамляе ria.ru, груз належыць кампаніі Kinross Gold, яго везлі з радовішча Купал. Сцвярджаецца, што ўсё ўдалося сабраць. Самалёт знаходзіцца пад аховай у аэрапорце Якуцка.




Дата стварэння навіны 16.03.2018

Возврат к списку