АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Відэа: як ліквідавалі лядовую глыбу праз Прыпяць

Відэа: як ліквідавалі лядовую глыбу праз Прыпяць
15.03.2018
Глыба павольна рухалася ў бок пантоннай пераправы.

Увечары 14 сакавіка пры маніторынгу аператыўнай абстаноўкі на рацэ Прыпяць інжынерам аддзела пантонна-маставой службы МНС была заўважаная крыга шырынёй 200 м і даўжынёй 700 м. Быў абвешчаны збор і дастаўка да месца пераправы работнікаў Пінскага цэнтра Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС на чале з начальнікам аддзела пантонна-маставой службы падраздзялення.

"У 17.15 былі прыведзены ў гатоўнасць 2 катэры і ледакол. Плаўсродкі ўсталявалі па левым і правым берагам ракі супраць плыні. Да месца выкліку былі накіраваныя экскаватары РУЭСП "Днепра-Бугскі водны шлях". У 18.45 пачаўся рух лёду ў бок моста. Быў перакрыты рух транспарту па пантонным мосце. З двух бакоў спецыялісты прыступілі да расколвання крыг і пропуску іх праз пантон. у 20.30 былі завершаны работы і адкрыты рух праз мост", - праінфармавалі ў МНС.

У выніку сумеснай аперацыі па папярэджанні надзвычайнай сітуацыі пантонная пераправа працягвае працаваць у штатным рэжыме. Усе работы праведзены без развядзення моста.

Пантонны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне функцыянуе як часовая мера, замяняе стацыянарны аўтамабільны мост, у якім 7 снежня мінулага года была выяўлена трэшчына.

па інф. zviazda.by


Дата стварэння навіны 15.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку