АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Кніга «БНР. Триумф побежденных» выйдзе ў канцы сакавіка

Кніга «БНР. Триумф побежденных» выйдзе ў канцы сакавіка
15.03.2018
У ёй будзе 304 старонкі па-руску і 16 старонак з ілюстрацыямі, выдавецтва «Янушкевіч».

Гісторык Андрэй Чарнякевіч напісаў гісторыю БНР.

«Гэта адказ на прапаганду з боку некаторых СМІ і «экспертаў», якія імкнуцца навязаць меркаванне пра БНР як пра нязначны факт нашай гісторыі.


 Андрэй Чарнякевіч у сваёй кнізе аргументавана разбівае падобныя меркаванні, — тлумачыць выдавец Андрэй Янушкевіч. — А рускамоўная гісторыя БНР — гэта свайго роду «экспартны варыянт».

 

Мы запусцілі кароткачасовую краўдфандынгавую кампанію на платформе Ulej з адзінай мэтай — каб мець магчымасць адправіць бясплатныя асобнікі кнігі ў бібліятэкі (пачынаючы ад раённых і гарадскіх) і гуманітарныя ВНУ краіны.

 

Лічым, што гэта рэальна пашырыць колькасць чытачоў і дапаможа людзям больш даведацца пра гісторыю першай беларускай нацыянальнай дзяржавы», — адзначае Янушкевіч.

Андрэй Чарнякевіч — кандыдат гістарычных навук. Выкладаў у Гродзенскім універсітэце. Зараз працуе ў Цэнтры беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Тэмы навуковых інтарэсаў — беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя Гродна.


Дата стварэння навіны 15.03.2018

Возврат к списку