АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Беларусь можа стаць сусветным цэнтрам кампетэнцый па некаторых напрамках IT-сферы

Беларусь можа стаць сусветным цэнтрам кампетэнцый па некаторых напрамках IT-сферы
14.03.2018
акое меркаванне выказаў сябра рады па развіцці лічбавай эканомікі Дзяніс Алейнікаў на працоўнай сустрэчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з кіраўніцтвам Адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, паведамляе БелТА.

«У Беларусі ёсць шанец пазмагацца за званне рэгіянальнага цэнтра кампетэнцый. Рэгіянальнага — гэта вельмі сціпла сказана. Можа быць, і сусветнага па некаторых напрамках, па такіх як штучны інтэлект, блокчэйн, можа, дзесьці інтэрнэт-рэчаў. Гэта пытанні рэалізацыі, але ўмовы сёння дэкрэтам (пра развіццё лічбавай эканомікі) створаны», — сказаў Дзяніс Алейнікаў.

Паводле яго слоў, гэты дакумент ставіць сваёй задачай зрабіць Беларусь найлепшай у свеце юрысдыкцыяй для высокатэхналагічных бізнэсаў. Новая і канкурэнтная прававая аснова стварае ўсе ўмовы, каб краіна магла пазмагацца з найбуйнейшымі сусветнымі юрысдыкцыямі, з такімі гульцамі, як Швейцарыя, Сінгапур. Яе мэта — прыцягнуць увагу замежнай высокатэхналагічнай грамадскасці, у тым ліку за кошт аналізу і супастаўлення прававых рэжымаў.

З'явіліся новыя віды дзейнасці рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій. Сярод іх распрацоўка біятэхналогій, медыцынскіх, авіяцыйных і касмічных тэхналогій, кіберспорт. Рэзідэнты ПВТ маюць права камерцыялізаваць праграмныя прадукты: размяшчаць рэкламу ў праграмным прадукце, ажыццяўляць платную падпіску на прадукт ці любым іншым спосабам.
Дэкрэт дазваляе заключыць дамову, у тым ліку эканамічную, абмяняўшыся СМС. Гэта нармальна і ў многіх краінах працуе, — адзначыў Дзяніс Алейнікаў. — Дэкрэтам прадугледжана, што заключыць дамову можна шляхам абмену любымі паведамленнямі ў інфармацыйных сістэмах».
Цяпер не патрабуецца подпісу, нават электроннага. У якасці інструмента здзяйснення здзелкі уведзены смарт-кантракт на блокчэйн. Беларусь у гэтым плане абыйшла ўсе краіны свету.
Смарт-кантракт — гэта праграмны код, які ствараецца і выкарыстоўваецца ў блокчэйне для аўтаматызаванага здзяйснення і (або) выканання здзелак цi здзяйснення іншых юрыдычна значных дзеянняў. Такі крок да лічбавага права — правільнае рашэнне, упэўнены Дзяніс Алейнікаў, піша НН.
***
Даведка: Дзяніс Алейнікаў — адвакат, займаецца вырашэннем спрэчак і кансультаваннем па інвестыцыйных праектах з удзелам замежнага капіталу, з'яўляецца адным з аўтараў дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі.



Дата стварэння навіны 14.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку