АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Чаго прагнуць сучасныя сем'і?

Чаго прагнуць сучасныя сем'і?
12.03.2018
Паняцці сям'і, шлюбу і кахання настолькі змяніліся, што спецыялісты заклікаюць стварыць новыя законы, якія юрыдычна абаранялі б адносіны па-за межамі шлюбу.

Сучасныя жанчыны становяцца ўсё больш незалежнымі, а мужчыны — больш эмацыянальнымі. Узрост для вяселля, як і час для нараджэння дзяцей, з кожным годам павышаецца. А некаторыя дзесяцігоддзямі жывуць без «штампа», не думаючы пра наступствы. Не пашкодзіў бы і асобны дэпартамент сям'і, дзе займаліся б усімі пытаннямі, з якімі сутыкаюцца муж і жонка. 

Што такое грамадзянскі шлюб насамрэч, у якім становішчы аказваюцца мужчына і жанчына, калі яны не распісаны, чаму перапоўнены рэпрадукцыйныя цэнтры і да чаго трэба імкнуцца ў сям'і?.. Падчас круглага стала «Сям'я — гэта не толькі шчасце», які прайшоў у рэдакцыі газеты «Звязда», эксперты абмяркоўвалі існуючыя рэаліі і разважалі, чаго прагнуць сучасныя сем'і. Цітата з размовы.
 
Развод. Ганьба ці эвалюцыя
Умовы заключэння шлюбу ў Беларусі з цягам часу настолькі спрасціліся, што, здаецца, больш ужо няма куды. Адменена прывязка роспісу да месца жыхарства — заяву можна падаваць у любы загс ці нават заказваць яго супрацоўніка на правядзенне цырымоніі ў пэўным месцы: установах культуры, помніках архітэктуры, іншых, спецыяльна адаптаваных для ўрачыстасцяў памяшканнях. Трохмесячны тэрмін «на роздум» таксама кануў у Лету. Ён цяпер скарочаны да трох дзён. А пры асаблівых абставінах, напрыклад пры пагрозе жыццю, — нават у дзень падачы заявы.
Узрост першага заключэння шлюбу ў Беларусі павялічваецца. Раней жаніліся ў 20—22 гады, цяпер — у 25—27 і ажно ў 29-30. Гэта тэндэнцыя кажа пра тое, што мы рэгіструем ужо гатовыя сем'і, калі людзі жывуць разам не адзін год, а часта ўжо маюць дзяцей, — акрэсліла становішча Жанна ЗАХАРАВА, начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Беларусі. — Мы павінны ісці ў нагу з часам і падстройвацца пад патрабаванні людзей. Няма чаго працівіцца існуючым рэаліям, каб на нас не глядзелі як на архаічных людзей.




Дата стварэння навіны 12.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку