АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Новым старшынёй Грамады стаў 35-гадовы палітык

Новым старшынёй Грамады стаў 35-гадовы палітык
12.03.2018
У партыі ён узначальваў крыло, якое выступала супраць збліжэння з кампаніяй «Гавары праўду». Ён таксама вядомы сваім прынцыповасцю і беларускім патрыятызмам.

35-гадовы магілёвец Ігар Барысаў абраны старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). 
Новы старшыня быў абраны на 18-м з'ездзе партыі 11 сакавіка.

У Грамадзе старшыня можа займаць сваю пасады не больш за тры тэрміны па два гады. З 2012 года партыю ўзначальвала Ірына Вештард са Смаргоні. Ігар Барысаў быў яе намеснікам.

Ігар Барысаў родам з Магілёва. Ён мае дзве вышэйшыя адукацыі — інжынера-электрыка і палітолага.

Працуе менеджарам у прыватнай фірме. Доўгі час ён вёў незалежны інфармацыйны партал «Наш Магілёў». Спецслужбы на яго ціснулі, змушаючы адмовіцца ад палітычнай дзейнасці, але ён не сышоў ні з партыі, ні з незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), ні з Беларускай асацыяцыі журналістаў, піша Наша ніва.


Дата стварэння навіны 12.03.2018

Возврат к списку