АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Партыя Пазняка дамаўляецца з уладамі наконт «Каменя БНР» у Мінску

Партыя Пазняка дамаўляецца з уладамі наконт «Каменя БНР» у Мінску
10.03.2018
Ужо паспрыяла Акадэмія навук. Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ вядзе перамовы з Мінгарвыканкамам наконт усталяваньня памятнага каменя ў сквэры каля тэатру імя Янкі Купалы.

 Камень у гонар БНР, які плянуюць усталяваць у Мінску. Фотаздымак Алены Гушчы
У гэтым будынку ў снежні 1917 году адбыўся Першы Ўсебеларускі Зьезд. Менавіта Выканаўчы Камітэт Зьезду пазьней ініцыяваў абвяшчэньне незалежнасьці БНР.
Эскіз выявы на камені распрацаваў мастак Аляксей Марачкін. Паводле ўступнай вэрсіі, на ім будуць выбітыя словы пра 100-годзьдзе БНР і лозунг «Беларусь — навечна», піша Радыё Свабода

«Працэс ідзе. Ідуць перамовы наконт юрыдычнага ўпарадкаваньня ўсіх справаў, зьвязаных з усталяваньнем гэтага каменя», — распавяла Свабодзе прыхільніца КХП-БНФ Алена Гушча.
Каб атрымаць дазвол ад уладаў, партыя Зянона Пазьняка зьвярнулася ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук з просьбай пацьвердзіць важнасьць для гісторыі Беларусі ўтварэньня БНР. У адказе дырэктара Інстытуту гісторыі НАН Вячаслава Даніловіча гаворыцца:

«Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі зьяўляецца важнай падзеяй у гісторыі Беларусі. Нягледзячы на тое, што БНР як дзяржава не адбылася, упершыню была ня толькі сфармулявана ідэя нацыянальнай дзяржаўнасьці, але і зроблены практычныя крокі па яе рэалізацыі».

Цяпер КХП-БНФ чакае заключэньня ад Міністэрства культуры пра неабходнасьць устаноўкі памятнага каменя. Як толькі будзе атрыманы дазвол, пачнецца збор сродкаў на яго ўсталяванне.

Зянон Пазьняк ініцыяваў ідэю ўсталяваньня падобных камянёў па ўсёй Беларусі і за яе межамі, там, дзе жывуць беларусы.





Дата стварэння навіны 10.03.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку