АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Расійская прапаганда звярнула ўвагу на БНР: «Раннія формы фашызму»

Расійская прапаганда звярнула ўвагу на БНР: «Раннія формы фашызму»
10.03.2018
Скандальны расійскі канал Russia Today, разлічаны на замежную аўдыторыю, выпусціў тэкст, прысвечаны БНР. «Няўдалая дзяржаўнасць»: як сто год таму ў Беларусі спрабавалі пабудаваць народную рэспубліку», — так называецца матэрыял.

Намяшаўшы ў кучу і рэальныя факты, і грубыя домыслы, аўтары спрабуюць навязаць стандартныя для расійскай прапаганды ідэі (з папраўкай на краіну): 

— БНР — гэта частка гісторыі, важная толькі для нацыяналістаў.

— Прызнанне БНР на дзяржаўным узроўні пацягне змену граніц: беларусы захочуць адабраць Смаленск, Падляшша і Вільню.
— Такім чынам, перыяд БССР трэба будзе разглядаць як акупацыю. 

— А гэта ўжо пацягне забарону расійскай мовы і далей у такім духу. 

Ніякіх новых прыёмаў маніпулявання ў тэксце няма: толькі падмена паняццяў, антынавуковая інтэрпрэтацыя фактаў, хлусня і страшылкі, агучаныя «экспертамі». 

«Экспертамі», дарэчы, выступаюць дзяжурны аракул па пытаннях краін Усходняй Еўропы Алег Неменскі і беларус Пётр Пятроўскі, які прэзентуе сябе як «філосафа і палітолага».
«Гэта раннія формы фашызму. Крайне правая, мілітарыстычная, правадырская дзяржава атрымалася б, калі б гісторыя дала яму шанец», — кажа пра БНР Неменскі. 

«Збольшага ў грамадскай свядомасці беларусаў БНР папросту няма. Ёсць толькі ў невялікай суполкі: або прафесійных гісторыкаў, або апазіцыйных палітыкаў, якія выкарыстоўваюць БНР як гістарычны фенамен для сваіх мэтаў», — дадае Пятроўскі. 
Варта дадаць, што ўраджэнца беларускага Палесся Рамана Скірмунта у тэксце называюць «палякам». 

Зрэшты, у адным RT піша абсалютна правільна: «Незалежнасць БНР не прызналі ні Савецкая Расія, ні белыя Урады, ні краіны Антанты».
па інф. Наша ніва 



Дата стварэння навіны 10.03.2018

Возврат к списку

cashback