АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Дзярждэп ЗША пракаментаваў сітуацыю з Насцяй Рыбкай: Вельмі дзіўная гісторыя

Дзярждэп ЗША пракаментаваў сітуацыю з Насцяй Рыбкай: Вельмі дзіўная гісторыя
07.03.2018
Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Хезер Наўэрт пракаментавала сітуацыю з беларускай Насцяй Рыбкай (Анастасіяй Вашукевіч), якая знаходзіцца ў турме ў Тайландзе і робіць скандальныя заявы.


 Амерыканскі бок не збіраецца ёй дапамагаць, паколькі яна не з’яўляецца грамадзянкай ЗША, заявіла Наўэрт. У той жа час прадстаўніца Дзярждэпа адмовілася каментаваць словы Насці Рыбкі, што яна валодае інфармацыяй пра “расійскі след” у прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах. “Гэта гучыць як вельмі дзіўная гісторыя”, — сказала Хезер Наўэрт.

Насця Рыбка была затрыманая ў Тайландзе разам з дзясяткамі іншых удзельнікаў сэкс-трэнінгу (гэты былі пераважна расійскія турысты), які арганізаваў расіянін Алекс Леслі (Аляксандр Кірылаў). Мерапрыемства было названае “нелегальным”. Каля дзясятка чалавек апынуліся ў турме ў Бангкоку. За “нелегальную працоўную дзейнасць” затрыманым пагражае штраф ці турэмнае зняволенне, а пасля — дэпартацыя. Мяркуецца, што беларуску мусяць дэпартаваць на радзіму. Знаходзячыся ў зняволенні, Насця Рыбка заявіла, што гатовая перадаць амерыканскай прэсе інфармацыю пра… сувязі Расіі з прэзідэнтам Дональдам Трампам, але ў абмен на вызваленне з турмы. Усе затрыманыя папрасілі абароны ў амбасады ЗША ў сталіцы Тайланда.

У пачатку лютага 2018-га беларуска стала гераіняй карупцыйнага расследавання расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Пасля гэтага алігарх Алег Дэрыпаска падаў у суд на Насцю Рыбку і Алекса Леслі.
Фота з адкрытых крыніц,  Еўрарадыё

Дата стварэння навіны 07.03.2018

Возврат к списку