АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Амбасада ЗША: 25 сакавіка беларусы будуць ушаноўваць тых, хто адстойваў іх незалежнасць

Амбасада ЗША: 25 сакавіка беларусы будуць ушаноўваць тых, хто адстойваў іх незалежнасць
06.03.2018
Амбасада ЗША ў Мінску зрабіла заяву з нагоды гадавіны Брэст-Літоўскага мірнага дагавору 1918 года.

«Сто год таму быў падпісаны Брэст-Літоўскі мірны дагавор. Жах вайны схлынуў з гэтай зямлі, пакінуўшы за сабой іншыя канфлікты, гора і зруйнаванні. Заключаны мір быў, на жаль, нядоўгім. 

Першая сусветная вайна пакінула глыбокі адбітак на чалавецтве. Разам з амбасадамі іншых краін, што бралі ўдзел у Вялікай вайне, Амбасада ЗША аддае даніну павагі загінулым салдатам і мірным грамадзянам, а таксама іх родным. Штогод на Дзень перамір’я (11 лістапада, калі краіны Антанты і блоку Цэнтральных дзяржаў дамовіліся аб прыпыненні баявых дзеянняў) у гонар ахвяр вайны гучыць звон. На Беларусі былыя ворагі ляжаць побач адзін з адным на шматлікіх могілках уздоўж усёй былой лініі фронту — у цалкам знішчанай тады Смаргоні, у Крэве, Барунах, Ашмянах, Багданаве, Мядзелі, Валожыне, Баранавічах… 


Беларусы, якім ніколі не бракавала няўрымслівасці і імкнення да справядлівасці і незалежнасці, пасля заключэння міру зрабілі спробу ўрэшце ўсталяваць уласную дзяржаўнасць. Аднак у віры супрацьлеглых мэтаў, амбіцый, настрояў і ваенных прысутнасцяў Беларуская Народная Рэспубліка ўжо меней чым праз год сканала. 25 сакавіка беларусы будуць ушаноўваць памяць тых, хто насуперак цяжкім, неспрыяльным абставінам адстойваў іх нацыянальную ідэнтычнасць і незалежнасць», — гаворыцца ў заяве, піша  Наша ніва.




Дата стварэння навіны 06.03.2018

Возврат к списку

cashback