АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Былы сябар пралукашэнкаўскай Кампартыі стаў «генеральным сакратаром» руху Статкевіча. Хто такі Сяргей Спарыш?

Былы сябар пралукашэнкаўскай Кампартыі стаў «генеральным сакратаром» руху Статкевіча. Хто такі Сяргей Спарыш?
03.03.2018
У атачэнні Міколы Статкевіча з'явіўся дагэтуль невядомы чалавек — Сяргей Спарыш.

Некалькі дзён таму гэты актывіст быў абраны генеральным сакратаром палітычнай арганізацыі Статкевіча — арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі БСДП «Народная Грамада».
І менавіта яго Статкевіч вылучыў у склад «перамоўшчыкаў» з Мінгарвыканкамам ад Аргкамітэта па святкаванні стагоддзя БНР. 

Але што гэта за чалавек? 
Паходзіць Спарыш з Гродна, яму 31 год. 

Хлопец па прафесіі музыкант — скончыў каледж у Гродне, потым тры гады вучыўся ў акадэміі, але не скончыў яе.

Сем год адпрацаваў зваршчыкам, большасць часу — на Мінскім заводзе колавых цягчачоў. Звольнілі яго адтуль, кажа ён, за «публікацыю на Хартыі». Пакуль не працуе. 
А палітычны шлях у яго мудрагелісты — Сяргей быў актывістам пралукашэнкаўскай Камуністычнай партыі, потым адкалоўся ад яе. І пасля ваганняў далучыўся да руху Статкевіча. 

Вось як ён апісвае гэта сам: 

«Пасля маршаў недармаедаў у мяне ўтварылася невялікае кола знаёмых. І было жаданне стварыць нейкія паралельныя апазіцыйныя сеткавыя структуры. Адчуваў, што магчымыя перамены кшталту Майдану, — кажа Спарыш у адказ на пытанне, што прывяло яго да Статкевіча. — Але калі я ўбачыў, на што здольныя апазіцыйныя сілы, узнікла расчараванне і разуменне, што я ў чымсьці памыляюся. Тады я прыйшоў да Статкевіча як да аднаго з найбольш радыкальных. І ўзнікла жаданне пагаварыць з ім, з яго людзьмі. Калі пазнаёміўся, то ўзнік давер. Уступіў у партыю сам таго не чакаючы, у той жа дзень». 

У руху Сяргей менш за год, а ўжо — «генеральны сакратар». Чым тлумачыцца такі кар'ерны ўзлёт? 

«Па-першае, гэта недабор актывістаў. Па-другое — разуменне кіраўніцтва, што патрэбна амаладжэнне», — разважае Спарыш.
Свой удзел у камуністычнай партыі актывіст называе памылкамі маладосці і пікіроўкай з бацькамі: ён — сын старшыні гродзенскага аддзялення Саюза мастакоў. І насуперак бацькам з бэнээфаўскімі поглядамі «пачаў настальгаваць па тым, чаго не бачыў». Цяпер сябе ён апісвае так: «я не рускамірац, але і не празаходні».

Карыстаючыся выпадкам, мы спыталіся, як ён — генеральны сакратар руху Статкевіча — ставіцца да неадназначных паплечнікаў. 

Як вядома, кіраўніца магілёўскага аддзялення руху знаходзіцца ў блізкіх адносінах да прарасійскага актывіста Галавіну, які выходзіў з расійскім сцягам на плошчу Незалежнасці ў Мінску.
«Гэта пытанні да яе. Але ёсць праблема, што людзей мала, і яны маюць розныя погляды. Не ўсе сацыял-дэмакраты, але яны прыходзяць да Статкевіча. І проста так адштурхоўваць ад сябе актывістаў… мы не маем права, мне здаецца. Так, у яе ёсць некалькі выказванняў, але…», — падсумаваў ён. 

 
Кіраўніца магілёўскай філіі арганізацыі Статкевіча Вольга Тышкевіч блізка з кіраўніком «НОД Беларусь» Аляксеем Галавіным — яна яго жонка.

Мы таксама спыталіся пра лёс чалавека, які быў найбліжэйшым паплечнікам Статкевіча летась — Сяргея Кунцэвіча. Нагадаем, той сцвярджаў, што яго катавалі ў СІЗА КДБ электрашокерам. А пасля вызвалення абрынуўся на Міколу Статкевіча з неадэкватнай крытыкай.

«Ён ад пачатку быў не зусім нармальным, мы з ім сувязь не падтрымліваем», — сказаў Спарыш, піша Наша ніва



Дата стварэння навіны 03.03.2018

Возврат к списку