АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

1 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаюць Zero Discrimination day – дзень адмовы ад дыскрымінацыі

1 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаюць Zero Discrimination day – дзень адмовы ад дыскрымінацыі
01.03.2018
У 2014 годзе актывісты міжнароднай Праграмы ААН па пытаннях ВІЧ/СНІД абралі гэтую дату, каб прыцягнуць увагу да праблемаў тых, хто жыве з ВІЧ.

 Сёння гэты дзень аб'ядноўвае галасы людзей, якія сутыкаюцца з самымі рознымі відамі дыскрымінацыі па прыкмеце ВІЧ-статусу, інваліднасці, сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, расы, нацыянальнасці, знешнасці, рэлігіі, узросту, паходжання, сацыяльнага статусу, месца жыхарства і г.д. Міжнародны сімвал кампаніі Zero Discrimination day – матылёк.

Чаму гэта важна?

КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ дзіцёнак з інваліднасцю становіцца ахвярай агрэсіі праз свае асаблівасці.
ТРОЕ З ПЯЦІ людзей з інваліднасцю ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў не маюць працы.
У 2,6 РАЗОЎ ВЫШЭЙШАЯ рызыка падлеткавых суіцыдаў сярод ЛГБТ-людзей.
ЧАЦВЁРА З ПЯЦІ ЛГБТ-людзей, калі сутыкаюцца з гвалтам, не звяртаюцца па дапамогу праз страх дыскрымінацыі.
КОЖНЫ ЧАЦВЁРТЫ чалавек, які жыве з ВІЧ, сутыкаецца з дыскрымінацыяй у медустановах. 
КОЖНЫ ДРУГІ трансгендарны чалавек не адчувае сябе бяспечна ў грамадскіх прасторах.

Паводле zero.makeout.by


Дата стварэння навіны 01.03.2018

Возврат к списку