АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Кожны другі беларус жыве на суму да 400 рублёў у месяц

Кожны другі беларус жыве на суму да 400 рублёў у месяц
28.02.2018
У Беларусі кожны другі жыхар — 51,5% ад агульнай колькасці насельніцтва — штомесяц мае ў сваім распараджэнні суму да 400 рублёў.

Такія высновы можна зрабіць, прааналізаваўшы дадзеныя Белстата аб сярэднедушавых наяўных рэсурсах насельніцтва ў чацвёртым квартале мінулага года, піша НН Для параўнання: годам раней гэты паказчык складаў 62%. Адзначым, што статыстыка ўлічвае абсалютна ўсіх жыхароў, у тым ліку непаўналетніх.

 На 1 студзеня ў Беларусі пражывала 9 мільёнаў 491,9 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што амаль 4,9 мільёна чалавек штомесяц размяшчалі сумай да 400 рублёў.

 

Штомесячнымі сумамі ад 400,1 да 500 рублёў валодалі ў кастрычніку-снежні мінулага года 19,7% беларусаў, ад 500,1 да 600 рублёў — 11,4%, ад 600 рублёў — 17,4%.

 І калі ў Мінску кожны трэці жыхар — 33,5% ад усяго насельніцтва сталіцы — валодае сумай ад 600 рублёў у месяц, то ў Магілёўскай вобласці, напрыклад, - 12,2%.


Дата стварэння навіны 28.02.2018

Возврат к списку