АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: у Тураве людзей праз рэчку перапраўляюць у каўшы пагрузчыка

Фотафакт: у Тураве людзей праз рэчку перапраўляюць у каўшы пагрузчыка
27.02.2018
Планавалася, што людзей з берага на бераг змогуць дастаўляць маторныя лодкі, але на справе, калі Прыпяць разлілася і пойма ракі ўяўляе сабой ледзяную кашу, рабіць гэта амаль немагчыма.

У канцы мінулага года мост, які злучаў Жыткавічы з Туравам, трэснуў. 
Таму людзі пускаюць у ход новыя крэатыўныя спосабы транспарціроўкі.
Так, напрыклад, ад сёння людзей перапраўляў коўш пагрузчыка.
«Пантон то прыбіраюць, то ставяць, і лодкі не могуць пад'ехаць да часовай дарогі. Таму вырашылі каўшом перапраўляць людзей да рэчкі, а там ужо грузіць іх на вайсковую лодку», — паведаміў «НН» чытач Уладзімір.

Вось як гэта адбываецца:



Дата стварэння навіны 27.02.2018

Возврат к списку