АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У ЗША знайшлі магілу прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі. Язэп Варонка

У ЗША знайшлі магілу прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі. Язэп Варонка
26.02.2018
У ЗША знайшлі магілу прэм’ера Беларускай Народнай Рэспублікі. Язэп Варонка (1891 — 1952) і яго жонка Марыя былі пахаваныя на могілках Элмвуд у прыгарадзе Чыкага.

 Іх магілы знайшоў каталіцкі святар Аляксандр Аўдзяюк. На іх ляжаць сціплыя пліты, інфармуе сайт nn.by.

 Варонка быў прэм’ер-міністрам БНР у 1918 годзе. Пасля ён жыў у Літве, адкуль у 1923 годзе выехаў у ЗША.




Беларускі сацыяліст Язэп Варонка быў у цэнтры падзей 1918 года, дзякуючы якім беларусы аднавілі сваю дзяржаўнасць.

 Сябар Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Варонка ўваходзіў у Вялікую беларускую раду, а пасля стаў старшынём урада, які называўся тады Народны Сакратарыят, і міністрам замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі Расія і Польшча ўрэшце падзялілі Беларусь між сабой, Варонка выехаў у ЗША. Ад 1923 года ён жыў у Чыкага.

 

Было вядома, што першы старшыня Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага, але дзе канкрэтна — ніхто не ведаў. І вось навіна: Варонкава магіла знойдзена.

 А яшчэ праз суткі, дзякуючы дапамозе грэка-каталіцкага святара ў Злучаных Штатах а. Ігара Лабацэвіча, я па электроннай пошце звязаўся з іншым каталіцкім святаром — а. Аляксандрам Аўдзеюком, які раней служыў у Менску ў візантыйскім абрадзе, а цяпер служыць у Амерыцы ў абрадзе лацінскім.

 Айцец Аляксандр Аўдзяюк, які знайшоў магілу Язэпа Варонкі і ягонай жонкі Марыі, паведамляе, што могілкі, дзе пахаваныя сужэнцы Варонкі, маюць назву Элмвуд. Поўная іх назва на англійскай мове — Elmwood Cemetery and Mausoleum. Знаходзяцца яны ў Рывэр Гроўв (River Grove). Гэта прыгарад Чыкага. У большасці там пахаваныя праваслаўныя — грэкі і славяне.

 Магілу Язэпа Варонкі а. Аляксандр знайшоў у верасні 2017 г. Святар пабываў таксама на каталіцкіх могілках Святога Адальберта (St Adalbert Cemetery). Яны знаходзяцца ў іншым прадмесці Чыкага — Найлс (Niles). Там


Добра, што магілы Язэпа Варонкі ды іншых нашых дзеячаў знойдзеныя, і а. Аляксандру належыць за гэта падзяка. Нядобра, што кіраўнік першага ўрада Беларусі і яго жонка ляжаць пад сціплымі плітамі з іншамоўнымі надпісамі. Беларускае грамадства (як на Бацькаўшчыне, так і ў дыяспары) магло б сабраць сродкі на гожыя (не пампезныя) помнікі першаму прэм’ер-міністру Беларусі, чый подпіс стаіць пад Устаўнымі Граматамі Беларускай Народнай Рэспублікі, і ягонай жонцы.

 

Нв здымку: Урад БНР, 1918 год. Язэп Варонка сядзіць другі справа.


Дата стварэння навіны 26.02.2018

Возврат к списку