АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Прадстаўнікі двух рэгіянальных ініцыятываў сталі лаўрэатамі прэміі Віктара Сырыцы

 Прадстаўнікі двух рэгіянальных ініцыятываў сталі лаўрэатамі прэміі Віктара Сырыцы
24.02.2018
Узнагароджаныя праект «Жывая мова» і акцыя ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 года.

Прадстаўнікі адразу двух рэгіянальных ініцыятываў сталі ляўрэатамі прэміі Віктара Сырыцы.Праекты «Жывая мова» Вольгі Дамаскінай і акцыя ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 года, якую зладзілі Вітольд Ашурка, Валеры Мінец і Сяргей Пантус, сталі ў гэтым годзе ляўрэатамі прэміі імя Віктара Сырыцы.«Прэмія імя Віктара Сырыцы паўстала ў 2016 годзе. Віктар Сырыца – вядомы чалавек, думаю ня толькі ў Баранавічах, дзе ён жыў, узначальваў гарадзкую суполку Руху «За Свабоду«, ТБМ, аб’ядноўваў вялікую колькасьць мясцовых актывістаў, аўтар, ініцыятар шматлікіх мерапрыемстваў, канфэрэнцый, Мілавідзкага фэстывалю. 

Пасьля ягонай сьмерці Рух прыняў рашэньне заснаваць прэмію ягонага імя», – нагадаў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.Па ягоных словах, на сёньня існуюць дзясяткі ініцыятываў, якія можна параўнаць па ступені значнасьці з тым, што адбываецца на нацыянальным узроўні. «Сёньня на слыху Менск, але людзі ў малых мястэчках робяць важную справу, якая аб’ядноўвае дзясяткі людзей і гэта па маштабах тое ж, што і сотні ці тысячы ў Менску», – падкрэсьліў старшыня Руху.«Задача прэміі – падтрымка добрых ініцыятываў, вартых увагі. У гэтым годзе ў выніку галасаваньня Рады Руху «За Свабоду« ляўрэатамі сталі арганізатары двух ініцыятываў – з Полацка Вольга Дамаскіна («Жывая мова«) і з Лідчыны Вітольд Ашурак, Валер Мінец і Сяргей Пантус (ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 года)», – сказаў Губарэвіч.

Паралельна з галасаваньнем Рады ў інтэрнэце праходзіла грамадзкае галасаваньне. Перамогу там атрымаў Ігар Случак з праектам «Справаводзтва па-беларуску».
Праекты «Жывая мова» Вольгі Дамаскінай і акцыя ўшанавання памяці паўстанцаў 1863 года, якую зладзілі Вітольд Ашурка, Валеры Мінец і Сяргей Пантус, сталі ў гэтым годзе ляўрэатамі прэміі імя Віктара Сырыцы.
«Прэмія імя Віктара Сырыцы паўстала ў 2016 годзе. Віктар Сырыца – вядомы чалавек, думаю ня толькі ў Баранавічах, дзе ён жыў, узначальваў гарадзкую суполку Руху «За Свабоду», ТБМ, аб’ядноўваў вялікую колькасьць мясцовых актывістаў, аўтар, ініцыятар шматлікіх мерапрыемстваў, канфэрэнцый, Мілавідзкага фэстывалю. Пасьля ягонай сьмерці Рух прыняў рашэньне заснаваць прэмію ягонага імя», – нагадаў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, на сёньня існуюць дзясяткі ініцыятываў, якія можна параўнаць па ступені значнасьці з тым, што адбываецца на нацыянальным узроўні. «Сёньня на слыху Менск, але людзі ў малых мястэчках робяць важную справу, якая аб’ядноўвае дзясяткі людзей і гэта па маштабах тое ж, што і сотні ці тысячы ў Менску», – падкрэсьліў старшыня Руху.

«Задача прэміі – падтрымка добрых ініцыятываў, вартых увагі. У гэтым годзе ў выніку галасаваньня Рады Руху «За Свабоду« ляўрэатамі сталі арганізатары двух ініцыятываў – з Полацка Вольга Дамаскіна («Жывая мова») і з Лідчыны Вітольд Ашурак, Валер Мінец і Сяргей Пантус (ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 года)», – сказаў Губарэвіч.

Паралельна з галасаваннем Рады ў інтэрнэце праходзіла грамадзкае галасаванне. Перамогу там атрымаў Ігар Случак з праектам «Справаводзтва па-беларуску».

па інф. radyjo.net


Дата стварэння навіны 24.02.2018

Возврат к списку