АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пагаворым? У Швецыі ствараюць праграму-робата для размоваў з нябожчыкамі

Пагаворым? У Швецыі ствараюць праграму-робата для размоваў з нябожчыкамі
26.02.2018
Кіраўніца пахавальнага агенцтва Fenix Шарлота Руніус з Швецыі шукае добраахвотнікаў для праекта, які дазволіць «паразмаўляць з нябожчыкам», піша Dagen.

З дапамогай штучнага інтэлекта яна разлічвае стварыць бота — праграму, якая будзе ствараць лічбавыя копіі памерлых людзей.
«Сёння мы часта размаўляем з такімі робатамі ў інтэрнэце. Мы можам думаць, што мы гаворым з чалавекам, але гэта не заўсёды так», — кажа пані Шарлота, маючы на ўвазе, што, напрыклад, розныя інтэрнэт-крамы выкарыстоўваюць ботаў для адказаў на пытанні пакупнікоў у пісьмовым чаце на сайце.

Як лічаць у пахавальным бюро Fenix, з дапамогай такога робата можна было б весці з нябожчыкам простыя гутаркі, размаўляць пра надвор'е або ежу. Але пры цяперашніх здольнасцях камп'ютараў немагчыма будзе абмеркаваць з ім падзеі, што адбыліся пасля ягонае смерці. 

На думку Шарлоты Руніус, гэты праект — толькі развіццё таго, што было раней: спачатку ўспаміны пра памерлых захоўваліся ў выглядзе карцін або перапіскі з імі, затым фотаздымкаў, потым відэаролікаў. Надышоў час вывесці ўспаміны на новы ўзровень.
Для рэалізацыі праекта трэба запісаць галасы жывых людзей, якія чытаюць розныя тэксты з рознай інтанацыяй, эмоцыямі, гучнасцю. Пасля іх смерці можна будзе выкарыстоўваць гэты матэрыял для агучвання іх ботаў, піша НН.



Дата стварэння навіны 26.02.2018

Возврат к списку