АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Старшынёй аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) пераабраны Мікалай Статкевіч

Старшынёй аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) пераабраны Мікалай Статкевіч
25.02.2018
Мікалай Статкевіч пераабраны старшынёй аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Адпаведнае рашэнне прынялі 25 лютага дэлегаты чацвёртай сесіі ўстаноўчага з'езда арганізацыі ў Мінску.

Старшыні абралі таемным галасаваннем, у якім прынялі ўдзел 52 дэлегаты. Яны аднагалосна падтрымалі перавыбранне Статкевіча.

«Для мяне гэта гонар. Я паспрабую апраўдаць ваш давер. Буду ісці да канца, каб рэалізаваць нашы мэты і задачы», - заявіў палітык.

Аргкамітэт па стварэнні БСДП (Народная Грамада) пакуль устрымаецца ад афіцыйнай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.

Як адзначыў Статкевіч, цяпер няма сэнсу спрабаваць зарэгістравацца, так як улады ўжо шмат гадоў прымаюць толькі адмоўныя рашэнні пры спробах апазіцыйных партый дамагчыся афіцыйнага статусу.

Акрамя таго, сказаў ён, рэгістрацыя патрабуе падачы ў Мінюст пераліку ўсіх заснавальнікаў партыі, што дазволіць уладам атрымаць звесткі пра іх для аказання ціску.

Пры гэтым Статкевіч выказаў упэўненасць, што прыйдзе час, калі БСДП (Народная Грамада) будзе афіцыйна зарэгістраваная.

Сёння на з'ездзе былі прынятыя узятыя за аснову праекты статута і праграмы дзейнасці арганізацыі, абрана кіраўніцтва.

Першая сесія ўстаноўчага з'езда партыі прайшла 25 лістапада 2007 года, на ёй Статкевіч быў абраны старшынёй аргкамітэта.

У цяперашні час у краіне дзейнічаюць яшчэ дзве сацыял-дэмакратычныя апазіцыйныя партыі - Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) на чале з Ірынай Вештард і і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада пад кіраўніцтвам Станіслава Шушкевіча.


Дата стварэння навіны 25.02.2018

Возврат к списку