АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Палякі: Мы прыязджаем, каб паказаць, што вы [беларусы] не адны. І будзем прыязджаць столькі, колькі вам будзе пагражаць фашызм»

Палякі: Мы прыязджаем, каб паказаць, што вы [беларусы] не адны. І будзем прыязджаць столькі, колькі вам будзе пагражаць фашызм»
24.02.2018
Грамадзянскі рух «Грамадзяне RP» («Obywatele RP») заклікаў палякаў з'ехацца ў Гайнаўцы, каб пратэставаць супраць маршу памяці Бурага, які праводзяць польскія крайне нацыяналістычныя колы.

«Грамадзяне RP» запісалі відэазварот на Ютубе. Адзін з актывістаў на відэа цытуе верш Ніла Гілевіча «Ты кажаш, я не ведаю вайны»:

 Я аднаго хачу, мая краіна:

 Каб гэта скончылася ўсё на мне.

 Каб гэта ўсё не стала доляй сына.


 Марш памяці Бурага праводзяць правыя радыкалы. Яны называюць гэта «Маршам выклятых жаўнераў» («праклятых салдатаў»). Так у Польшчы метафарычна называюць антысавецкіх і антыкамуністычных партызанаў пасляваеннага часу.


 

 Рамуальд Райс па мянушцы «Буры» — гэта камандзір аднаго з такіх антыкамуністычных партызанскіх атрадаў. Атрад Бурага ў 1945—1948 здзяйсняў на Падляшшы таксама масавыя забойствы мясцовых праваслаўных. Такім чынам, польскія партызаны імкнуліся адстрашыць насельніцтва ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць эміграцыю беларусаў і ўкраінцаў з Падляшша ў СССР. Бандыты Бурага забівалі ўсіх, хто не мог згаварыць каталіцкай малітвы па-польску. Агулам загінула 79 чалавек.

 

Гайнаўка, гарадок каля Белавежскай пушчы, гэта адзін з цэнтраў кампактнага пражывання беларусаў у Польшчы.

 Цікава, што Нацыянальны рух, які арганізоўвае шэсце ў Гайнаўцы, паводле некаторых звестак, фінансуецца з Масквы, як і шэраг іншых праварадыкальных рухаў Еўропы. Расследаванні «Нашай Нівы» выявілі, што расійскія грошы выкарыстоўваліся, у прыватнасці, для арганізацыі антыўкраінскіх акцый у Польшчы.

 

У той жа час Марш памяці Бурага асуджаюць як польскія ліберальныя, так і кансерватыўныя колы. У 2017 годзе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда дэманстратыўна адмовіўся ўзяць патранаж над маршам памяці Бурага.

 

 


Дата стварэння навіны 24.02.2018

Возврат к списку