АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Еўрасаюз працягнуў на год санкцыі ў адносінах да Беларусі. Біятлону дазволілі экспарт

Еўрасаюз працягнуў на год санкцыі ў адносінах да Беларусі. Біятлону дазволілі экспарт
23.02.2018
Як адзначаецца ў заяве Рады ЕС, абмежавальныя меры «ўключаюць эмбарга на зброю і сродкі, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсій».

Акрамя таго, прадоўжаны і індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек, «уцягнутых ў справы аб знікненні двух апазіцыйных палітыкаў, бізнэсмена і журналіста пры нявысветленых абставінах у 1999 і 2000 гадах». Іх сродкі замарожаныя, ім забаронена прыязджаць у ЕС.

 

Рада таксама на аналагічны тэрмін пацвердзіла дзеянне выключэння, якое дазваляе экспарт у Беларусь абсталявання для біятлона.

На здымку - легендарная спартоўка Дар'я Домрачава 


Дата стварэння навіны 23.02.2018

Возврат к списку