АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Андрэй Норкін зноў пабіўся! Расійскі тэлевядучы палез у бойку з украінскім экспертам у жывым эфіры ток-шоу

 Андрэй Норкін зноў пабіўся! Расійскі тэлевядучы палез у бойку з украінскім экспертам у жывым эфіры ток-шоу
23.02.2018
Прапагандысцкія ток-шоў на расійскім тэлебачанні працягваюць прабіваць дно. На гэты раз у эфіры канала НТВ тэлевядучы Андрэй Норкін пабіўся з украінскім адвакатам Дзмітрыем Суворавым падчас абмеркавання сітуацыі на Данбасе у жывым эфіры.

Інцыдэнт адбыўся на праграме «Месца сустрэчы». Госць эфіру, нямецкі дэпутат Андрэас Маурэр, заявіў, што на Данбасе ўкраінская армія абстрэльвае мірнае насельніцтва. У адказ Сувораў запатрабаваў доказаў. Норкін падышоў да яго і ўзяў за плячо, пасля гэтага пачалася бойка.

 Другая вядучая праграмы, журналістка Вольга Бялова, пашкадавала, што не зрабіла таго ж, што і Норкін:

 

«Пасля таго хамства і беспрынцыповай пазіцыі, агучанай украінскім экспертам, іншага зыходу быць не магло. Я, на жаль, жанчына, і не змагла прыкласці руку».


   

Дата стварэння навіны 23.02.2018

Возврат к списку