АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Макей: сёння Еўропа знаходзіцца ў нейкім незразумелым стане

Макей: сёння Еўропа знаходзіцца ў нейкім незразумелым стане
22.02.2018
Еўропа павінна браць на сябе большую адказнасць і павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане. Такі пункт гледжання міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў у інтэрв'ю газеце «Савецкая Белоруссія».

Еўропа павінна браць на сябе большую адказнасць і павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане. Такі пункт гледжання міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў у інтэрв'ю газеце «Савецкая Белоруссія».

 

«Відавочна, што сёння Еўропа знаходзіцца ў нейкім незразумелым стане. Яна яшчэ не выспела да канчатковай пазіцыі. Яна сапраўды знаходзіцца ў пошуку сябе, — падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС. — Так, Еўропа, напэўна, першапачаткова задумвалася, як сказаў адзін з выступоўцаў, не ў якасці глабальнай сілы накшталт Злучаных Штатаў Амерыкі ці іншых глабальных гульцоў, а ў якасці сродку для прымірэння, так было сказана. Прымірэння, таму што пасля вайны існавалі дзяржавы, якія знаходзіліся па розныя бакі барыкад, і трэба было нешта зрабіць, каб аб'яднаць Еўропу. Гэта і было зроблена».

 

«І Еўропа, на мой погляд, да гэтага часу не ўсвядоміла да канца, што яна павінна браць на сябе большую адказнасць, павінна адыгрываць большую ролю ў глабальным плане, — працягнуў Уладзімір Макей. — Пра гэта, дарэчы, сказаў і міністр замежных спраў Германіі. І, на жаль, гэтая сітуацыя, калі Еўропа знаходзіцца пастаянна ў нейкіх пошуках, калі Еўропу скалынаюць свае ўнутраныя праблемы, звязаныя з «брексітам», з нелегальнай міграцыяй, з шэрагам іншых пытанняў, прыводзіць да таго, што ў Еўропы няма выразнай стратэгіі, выразнага бачання таго, як павінен развівацца ЕС на перспектыву хоць бы сярэднетэрміновую, не кажучы ўжо пра доўгатэрміновую стратэгію, доўгатэрміновую перспектыву. І Зігмар Габрыэль, міністр замежных спраў Германіі, прама сказаў пра гэта і падкрэсліў, што трэба вучыцца ў гэтым плане ў Кітая, які ведае, чаго ён хоча, і актыўна прасоўвае, рэалізуе свае ініцыятывы, задумкі, праекты на практыцы».

па инф. Наша ніва


Дата стварэння навіны 22.02.2018

Возврат к списку