АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Нясуць! У беларускіх школах працягваюць выносіць прадукты

Нясуць! У беларускіх школах працягваюць выносіць прадукты
22.02.2018
14 супрацоўнікаў школьных сталовых ў Гродзенскай вобласці падазраюць у тым, што яны выносілі прадукты. Выпадкі выявілі ў гэтым годзе.

Да крадзяжоў могуць быць датычныя кухар, грузчык і пасудамыйка, паведамляе «Перспектыва».

 

Разбіральніцтвы праводзяцца ў школьных сталовых Гродна і Ліды.

 

Як распавёў старшыня КДК Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, са школ выкрадалі мяса, грушы, сок. Адна кухарка вынесла з сталовай 12 кілаграм мяса.

 

Праверкі пачаліся з таго, што ў мінулым годзе супрацоўнікі КДК выявілі шмат парушэнняў у школьных кропках харчавання. Па словах намесніка старшыні КДК Гродзенскай вобласці Наталлі Крывіцкай, было ўстаноўлена, што ў порцыі не дакладвалі прадукты, у халадзільніках захоўваліся пратэрмінаваныя. У ваўкавыскай школе, напрыклад, працаўніца кухні сутыкнулася з супрацоўнікам КДК, калі выносіла пакет з выкрадзеным фаршам, падзеленым на тры порцыі, і капустай. Упакоўка сведчыла аб тым, што жанчына збіралася падзяліцца прадуктамі з калегамі.


Акрамя гэтага, старшыня КДК Гродзенскай вобласці адзначыў, што трэба вырашыць пытанне з закупкамі прадуктаў для школ. Часта іх набываюць праз пасрэднікаў, што павялічвае кошт дзіцячага харчавання. Закупкі часам праводзяць у несезонны час, што таксама адбіваецца на кошце. Бульбу, паводле яго слоў, купляюць не ў верасні, а ў лютым. Мандарыны заказваюць у ліпені, хоць яны танней у лістападзе, піша Наша ніва.


Дата стварэння навіны 22.02.2018

Возврат к списку