АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Туркменістан. Краіна ўжо некалькі месяцаў пакутуе на дэфіцыт мукі

Туркменістан. Краіна ўжо некалькі месяцаў пакутуе на дэфіцыт мукі
21.02.2018
Туркменістан давёў, што застаецца лідарам у галіне прымусовых адміністратыўных практык сярод постсавецкіх рэспублік.

Фота infoabad.com

 

Як піша прэса, у некаторых райцэнтрах краіны набыць прадукты цяпер можна толькі з даведкай пра тое, што пакупнік не мае запазычанасці за камуналку.

 

Тое, што ўлада толькі зараз дадумалася да такога незвычайнага прыёму барацьбы з неплацельшчыкамі, тлумачаць сітуацыяй на прадуктовым рынку. Краіна ўжо некалькі месяцаў пакутуе на дэфіцыт мукі, што выклікала рост цэнаў як на муку, так і на хлеб.

 

Яшчэ раней былі ўведзеныя нормы продажу на згаданыя тавары. Напрыклад, хлебу можна набыць не больш 4 боханаў у адны рукі.

 Аднак падаецца, гэта не мяжа. Незалежная прэса піша, што рыхтуюцца інспектары, якія будуць правяраць запасы прадуктаў у насельніцтва. Калі ў сям’і прадуктаў выявяць больш за норму, лішкі будуць канфіскоўваць.

 

Паводле ўзбекскай прэсы, Новы час


Дата стварэння навіны 21.02.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку