АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Назіральнікі прызналі выбары недэмакратычнымі

Назіральнікі прызналі выбары недэмакратычнымі
21.02.2018
За Караткевіч прагаласавалі 9% выбарцаў, за памочніка Канапацкай — 1,4%. На сайце Мінгарвыканкама апублікаваныя афіцыйныя вынікі выбараў у гарадскі савет дэпутатаў.

Самай прадстаўнічай кандыдаткай з ўсіх акруг была лідарка «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч — нагадаем, у 2015 годзе яна балатавалася ў прэзідэнты і, паводле афіцыйных падлікаў, заняла другое месца. Цяпер жа яна спрабавала трапіць у Мінгарсавет па Заслаўскай акрузе №40 акрузе.

  

Участковыя камісіі паставілі Караткевіч на трэцяе месца — яна набрала 9,12%. Гэта 1120 галасоў жыхароў акругі. Вышэй за яе аказаўся і бізнэсмен Хейфец і машыніст-камуніст Качура.

Па Асаналіеўскай акрузе №15 балатаваўся Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай. Яму камісіі налічылі 1,4% падтрымкі і паставілі на апошняе месца сярод пяці канкурэнтаў. Згодна з пратаколамі, за Ціханенку прагаласавалі толькі 166 чалавек.

 

Сярод вядомых апазіцыянераў на іншых акругах можна ўзгадаць Сяргея Скрабца (2,7%; 347 галасоў; апошняе месца).

 Апроч таго, па адной акрузе спаборнічалі лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч (4,6%; 522 галасы; трэцяе месца) і намеснік старшыні партыі «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў (0,9%; 104 галасы; пятае месца), піша Наша ніва

 



Дата стварэння навіны 21.02.2018

Возврат к списку