АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Чаму студэнты галасуюць загадзя?

Чаму студэнты галасуюць загадзя?
20.02.2018
Гэты выбарчы ўчастак добры ўсім: 96,4% тых, хто прагаласаваў датэрмінова, 96,5% — усяго. Участак размясціўся ў мінскім інтэрнаце №11, дзе жывуць студэнты БДУ. Перамагае тут старшыня студсавета Студэнцкай вёскі Вольга Цесакова.

Таму ў фаварыта не самы круты вынік — усяго 61,5% галасоў. І, дарэчы, на датэрміновым галасаванні ў пераможцы 854 галасы, а ў дзень выбараў за яго прагаласавалі 7 чалавек.

 Журналіст Еўрарадыё выправіўся на выбарчы ўчастак, каб паразмаўляць са студэнтамі, якія прагаласавалі загадзя.

  Участак, на якім студэнтаў угаворвалі галасаваць датэрмінова.

Уладзіслаў Кузьміч і Аляксей Сырыца вучацца на 4-м курсе юрфака. Уладзіслаў зрабіў гэта датэрмінова, Аляксей прынцыпова — у дзень выбараў, маўляў, "так менш шанцаў на падтасоўку галасоў".

 

"Чаму я пайшоў галасаваць? Нам як бы мякка намякнулі, што варта туды схадзіць, — кажа Уладзіслаў. — Зараз будынак інтэрната збіраюцца рамантаваць да Еўрапейскіх гульняў. Незразумела, чаму менавіта пасярод навучальнага года нас перасяляюць у іншыя інтэрнаты. Ёсць інтэрнаты лепшыя, ёсць горшыя . Калі не ходзіш на выбары, не супрацоўнічаеш з адміністрацыяй, ёсць шанец адправіцца куды-небудзь за МКАД або ў якую-небудзь "клапоўню".

 "Цікавы момант, — дадае Аляксей. — Я прыйшоў у дзень галасавання, і мяне выселілі за МКАД, ён датэрмінова — і нармальна уладкаваўся, у інтэрнаце ў цэнтры Мінска. Нам сёння абвясцілі".

  

У афіцыйны дзень галасавання тут пуста.

"Ну вось мы і схадзілі, — працягвае Уладзіслаў. — Але намякалі нам мякка, так ужо зусім, каб прымушалі галасаваць за кагосьці пэўнага, то няма. Ты нават не баішся, што табе нешта зробяць, проста хочацца, каб хутчэй адчапіліся. Так, я не баюся, што хтосьці парушае гэтым мае канстытуцыйныя правы, крадзе мой голас — не ў гэтым праблема. Мне пляваць на гэтыя выбары".

 

Міхаіл Зайцаў — студэнт трэцяга курса мехмата, таксама прагаласаваў датэрмінова, хоць у дзень галасавання выходзіць з інтэрната, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. Тлумачыць гэта тым, што "ставіцца да гэтага з разуменнем", "трэба выконваць":

 

"Таму што гэта патрабаваў інтэрнат. Як я разумею, БДУ прымушалі зверху, каб студэнты галасавалі, БДУ трэба выкручвацца, таму прымушае інтэрнат, а інтэрнат — студэнтаў. Неяк так. Проста прыгразілі, што будзе кепска. Хтосьці сказаў, я не памятаю дакладна. Мне стараста перадала. Я стаўлюся да гэтага з разуменнем. Тут не БДУ і не інтэрнат вінаватыя, а тыя, хто стаяць над імі. Даводзіцца выконваць".

  

Падлік галасоў праходзіць у асобным невялікім кабінеце. Акрамя членаў камісіі, тут прысутнічаюць назіральнікі і прадстаўнікі СМІ.

 

Месца вельмі мала, бюлетэні складваюць пад сталом. Назіральнік з "Белай Русі" кажа, што ёй усё бачна.


 


Старшыня камісіі і сакратар лічаць галасы. Назіральнікі стаяць у двух метрах за спінай ад аўтара фота.

Старшыня выбарчай камісіі Аляксандр Ігнатчык, кажа, што фенаменальна высокая датэрміновая яўка выбаршчыкаў — "стандартная яўка для студэнцкіх інтэрнатаў":

 

"Нічога выключнага ў гэтым няма. Я браў удзел у кампаніях мінулых гадоў. Яўка на такіх выбарчых участках у дні датэрміновага галасавання складае 80-95%".

 

Растлумачыць, чаму студэнты, якія часта нават да сесій рыхтуюцца ў апошні момант, праяўляюць такую ​​свядомасць на выбарах, кіраўнік камісіі не змог: "Я гэтых пытанняў ім не задаю".

 

"Студэнты хочуць паехаць са спакойнай душой дамоў да бацькоў на бліны і на дранікі, вось таму і галасуюць датэрмінова", — паспрабаваў пераканаць мяне Фёдар, добры назіральнік на гэтых выбарах ад "Чырвонага Крыжа". Дзякуй, Фёдар, да мамы на бліны — самае мілае тлумачэнне.

  Падлік галасоў скончаны.

"У гісторыі БДУ я не памятаю ніводнага выпадку, каб чалавек не схадзіў на выбары і яго выселілі з інтэрната, — кажа Дырэктар студгарадка БДУ Алла Мелех. — Такога ніколі не было і быць не можа. Крытэрыі, па якіх студэнта засяляюць у інтэрнат — яго актыўная жыццёвая пазіцыя, калі чалавек удзельнічае актыўна ў жыцці інтэрната — спартыўным, навуковым, вучэбным, у культурна-масавых мерапрыемствах. Але першы крытэрый — добрая вучоба. У нас стопрацэнтнага засялення няма, таму, натуральна, даводзіцца выбіраць — лепшых з лепшых . Права пражывання ў інтэрнаце могуць пазбавіць, калі студэнт напіўся, паліў у неналежным месцы, дэбашырыў. У нас студэнты настолькі праўдзівыя, што праўду могуць сказаць у вочы заўсёды. Я думаю, яны гэтага не баяцца".

 

Як паказалі мясцовыя выбары, студэнты не баяцца прыкладна на 3,6%.



Дата стварэння навіны 20.02.2018

Возврат к списку

cashback