АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт: 100 гадоў таму ў цэнтры Мінска вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

Фотафакт: 100 гадоў таму ў цэнтры Мінска вывесілі бел-чырвона-белы сцяг
20.02.2018
Бел-чырвона-белы сцяг на балконе Губернатарскага дома, люты 1918 года.

100 гадоў таму ў цэнтры Мінска вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Пра гэтую падзею нагадвае Радыё Свабода. Пасля ўцёку бальшавікоў уладу ў горадзе ўзялі ў свае рукі беларускія вайскоўцы, камендантам быў прызначаны кіраўнік Беларускай цэнтральнай вайсковай рады Кастусь Езавітаў. Увечары 19 лютага 1918-га бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны на балконе Губернатарскага дома, які заняла Рада Ўсебеларускага з’езду. Ён правісеў некалькі дзён, пакуль Мінск не быў заняты нямецкімі акупантамі. Да абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі заставалася крыху больш за месяц.


па інф. Еўрарадыё


Дата стварэння навіны 20.02.2018

Возврат к списку

cashback