АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка адправіў скаргу ў адрас прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта

Лукашэнка адправіў скаргу ў адрас прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта
19.02.2018
Лукашэнка абурыўся несумленным галасаваннем і адправіў скаргу ў сувязі з сітуацыяй вакол судзейства выступлення беларускага фрыстайліста Антона Кушніра на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

 Гэта інфармацыя агучана ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1».

 

«Уся беларуская спартыўная грамадскасць, а таксама прадстаўнікі міжнароднай супольнасці, вядучыя спартсмены і спецыялісты фрыстайла сыходзяцца на думцы, што такое дзеянне мела на мэце адхіленне аднаго з лідараў сусветнага ўзроўню ад удзелу ў заключнай стадыі спаборніцтваў», — гаворыцца ў пісьме. У ім таксама змешчана просьба да Томаса Баха як прафесіянала і гаранта захавання міжнародна прызнаных прынцыпаў алімпізму аператыўна прыняць усе меры і забяспечыць непрадузятае і кампетэнтнае даследаванне выступлення Антона Кушніра ў духу вышэйшай спартыўнай справядлівасці фэйр-плэй.

 «Мне давялося ноччу падняць па трывозе МЗС, задзейнічаць пасольства ў Рэспубліцы Карэя. Накіраваць неадкладна ўрадавую тэлеграму ў адрас Баха. Выказаў яму ўсё, як я думаю, у мяккай форме. Мы гэта ўсё абнародуем. Мы хаваць гэта не будзем», — патлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Ён настроены паўдзельнічаць у адной з наступных сесій МАК, каб узняць праблемнае пытанне: «Думаю, што мне трэба там у бліжэйшы час пабываць, каб гэта соннае палітызаванае царства крыху разварушыць. Занадта добра жывецца. Дзеляць гэтых людзей загадзя па рангах і пачынаюць дзяліць медалі: хто мацнейшы палітычна, той і атрымлівае медаль. Так быць не павінна!» — адзначыў ён.

 

Гаворачы аб выступленні Антона Кушніра і несправядлівым судзействе, Лукашэнка сказаў: «Яны проста, шчыра вам скажу як чалавек, які крыху ў гэтым разбіраецца, выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу». Сярод членаў судзейскай калегіі былі ў тым ліку прадстаўнікі Расіі, Кітая і Швейцарыі. «Усе яны працягнулі ў фінал сваіх спартсменаў», — заўважыў ён, піша Наша ніва.



Дата стварэння навіны 19.02.2018

Возврат к списку

cashback