АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Фрыстайліст Грышын і тэлевядучы Лашкоўскі сталі дэпутатамі Мінгарсавета

Фрыстайліст Грышын і тэлевядучы Лашкоўскі сталі дэпутатамі Мінгарсавета
19.02.2018
Ніводнага апазіцыянера ў пераможцах няма.

Цэнтрвыбаркам апублікаваў (PDF-файл) вынікі выбараў у мясцовыя саветы.

 

Сярод вядомых асобаў, якія трапілі ў Мінгарсавет, былы фрыстайліст Аляксей Грышын, а таксама вядучы АНТ Яўген Лашкоўскі (на здымку).

 

 Іншы вядомы спартсмен, хакейны брамнік Віталь Коваль, які балатаваўся ад ЛДПБ, прайграў на выбарах.

 Затое ў Мінгарсавет апынуўся іншы прадстаўнік партыі Гайдукевічаў, топ-менеджар будаўнічай кампаніі Алег Часалаў.

 

Агулам у Мінгарсавеце будзе шэсць прадстаўнікоў Камуністычнай партыі, пяць членаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, тры члены Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, а таксама па адным члене Беларускай патрыятычнай партыі і Беларускай аграрнай партыі.

 

Усё гэта праўладныя палітычныя ўтварэнні, ніводнага апазіцыянера ў Мінгарсавет не пусцілі.

 Самая маладая дэпутатка — 22-гадовая культарганізатар Студэнцкага гарадка Вольга Цесакова. У яе падтрымку выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс, як, зрэшты, і ў падтрымку абсалютнай большасці «пераможцаў».

 

Нечаканасцю можна лічыць трапленне ў спіс пераможцаў немалой колькасці прадстаўнікоў бізнэс-сферы. Намеснік дырэктара «Фінпрафіт», дырэктар «Сірыён Софт», дырэктар «Віпойнт», дырэктар «Галерэя Канцэпт»…

 

Абранне некаторых з іх не выглядала відавочным. У выніку прагноз «Нашай Нівы» спраўдзіўся не цалкам, угаданымі былі больш за 80% абвешчаных пераможцаў.


Дата стварэння навіны 19.02.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку