АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Кандыдат ад БХД прайшоў у сельсавет у Бярозаўскім раёне

Кандыдат ад БХД прайшоў у сельсавет у Бярозаўскім раёне
18.02.2018
Валерый Білібуха з вёскі Кабакі Бярозаўскага раёна другія выбары запар перамагае на сваёй акрузе ў выбарах у Першамайскі сельсавет.

Валерый Білбуха. Фота svaboda.org.

 

«Супраць яго вылучалі ветэрынара і вялі кампанію паклёпу, але сфальсіфікаваць не здолелі: былі сябры БНФ у абедзвюх камісіях. У раённы савет падлік ідзе дагэтуль, там супернікам з’яўляецца начальнік чыгункі», — пракаментаваў «НН» абранне Білібухі сустаршыня БХД Павел Севярынец.

 

Валерый Білібуха працуе вальшчыкам леса. У Бярозаўскім раёне ён карыстаецца вялікай павагай. У аргкамітэце БХД Валерый ад 2013 года. Далучыўся да хадэкаў на хвалі змагання з наступствамі «свіной чумы». Прыязджаў да Паўла Севярынца ў Куплін, калі той сядзеў у Пружанскім раёне на «хіміі».


Дата стварэння навіны 18.02.2018

Возврат к списку