АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Вітаміны ці допінг? У пробе расійскага бронзавага прызёра Алімпіяды знайшлі мельдоній

Вітаміны ці допінг? У пробе расійскага бронзавага прызёра Алімпіяды знайшлі мельдоній
18.02.2018
Бронзавага прызёра Алімпійскіх гульняў-2018 у дабл-міксце расійскага кёрлінгіста Аляксандра Крушальніцкага падазраюць ва ўжыванні забароненага прэпарата мельдонію, піша «Спорт-Экспрэс».

Аляксандр Крушальніцкі. Фота Reuters

На Гульнях у Пхёнчхане Крушальніцкі разам з жонкай Настассяй Брызгалавай заваяваў бронзу ў дабл-міксце. Гэты медаль стаў для Расіі першым у кёрлінгу.


Настасся Брызгалава і Аляксандр Крушальніцкі. Фота Reuters.


Як стала вядома, адзін з допінг-тэстаў расійскага кёрлінгіста паказаў падазроныя вынікі. Па інфармацыі «СЭ», проба «Б» Аляксандра Крушальніцкага будзе ўскрыта ў панядзелак раніцай па карэйскім часе. Сам спартовец можа прысутнічаць пры ўскрыцці. Проба «А» пры гэтым паказала наяўнасць мельдонію.

 

«Я ўпершыню пра гэта чую, — заявіў трэнер Крушальніцкага Дзмітрый Мельнікаў. — Аляксандр скончыў прыём мельдонію яшчэ ў 2016 годзе, калі прэпарат быў забаронены. З тых часоў ніколі не прымаў. Потым ён праходзіў допінг-кантроль на чэмпіянатах свету 2016 і 2017 гадоў, і ніякіх праблем не было ніколі. Спадзяюся, гэта нейкая памылка», паведамляе sport-express.ru



Дата стварэння навіны 18.02.2018

Возврат к списку

cashback