АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Студэнты датэрмінова прагаласавалі 96,4%

 Студэнты датэрмінова прагаласавалі 96,4%
18.02.2018
Яўка на датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №35 у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца «Студэнцкая вёска», склала 96,4%.

Пра выніковую лічбу датэрмінова прагаласаваўшых паведаміў назіральнік «Вясны» Зміцер Салаўёў. Участак №35 Дзяржынскай выбарчай акругі №23 знаходзіцца ў інтэрнаце №11 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Паводле назіральніка, студэнты прыходзілі галасаваць групамі з першага дня датэрміновага галасавання.

 

«Галасаванне праходзіла ў мізэрным па памеры пакойчыку - прыкладна 2,4 на 5,5 метры — 13 м2. Нават сталы для назіральнікаў стаялі ўпрытык да скрыні з бюлетэнямі. Назіральнікі сядзелі па чарзе, бо не было месца. У калідоры перыядычна ствараліся чэргі са студэнтаў, напрыклад да 15-20 чалавек пасля 16-ці гадзін 13-га лютага».


 

Пратаколы па выніках датэрміновага галасавання з участкаў 35 і 36

 

Пратаколы па выніках датэрміновага галасавання з участкаў 35 і 36 Дзяржынскай выбарчай акругі Мінска

 На суседнім выбарчым участку №36 Дзяржынскай выбарчай, які знаходзіцца ў інтэрнаце №1 Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, яўка за пяць дзён датэрміновага галасавання склала 74,1%.

 

Паводле назіральніка Аляксея Лойкі, які ўсе пяць дзён дзяжурыў там, студэнты з інтэрнатаў МДЛУ і БДУІР таксама на галасаванне з’яўляліся масава.

па інф. Наша ніва 



Дата стварэння навіны 18.02.2018

Возврат к списку

cashback