АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Чаму Украіну не бяруць у NATO

Чаму Украіну не бяруць у NATO
17.02.2018
Роўз Гетэмюлер настойвае, што Ўкраіна адрозніваецца ад іншых краін, якія імкнуцца да сяброўства ў NATO.

У NATO патлумачылі, чаму Украіну не бяруць у альянс, паведамляе «Радыё Свабода».

У сваім выступе на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Гетэмюлер нагадала, што сёлета спаўняецца 10 гадоў ад саміту ў Бухарэсце, дзе Кіеў атрымаў адмову ў атрыманні Плану дзеянняў адносна ўдзелу.

 

Але разам з тым Альянс прыняў рашэнне, што Украіна калі-небудзь будзе прынятая ў NATO.

З тых часоў, адзначыла намеснік генеральнага сакратара, засталіся 4 краіны, якія зацікаўленыя ў сяброўстве ў NATO — Боснія і Герцагавіна, Македонія, Украіна і Грузія. Яшчэ адна дзяржава, Чарнагорыя, за гэты час была прынятая ў альянс.

 

«Усе гэтыя чатыры краіны маюць цікавасьць датычна NATO, але Украіна — адзіная, якая не заявіла пра гэта як пра частку нацыянальнай палітыкі, што яна імкнецца да атрымання Плану дзеянняў адносна ўдзелу, а менавіта гэта — шлях да сяброўства ў NATO», — заявіла Роўз Гетэмюлер.

NATO з мінулага году часта адмаўляецца прызнаваць, што Украіна дэкларуе еўраатлантычныя імкненні, і не ўключае Ўкраіну ў спіс «краін-аспірантаў». Заява Гетэмюлер стала першай спробай чыноўнікаў NATO абгрунтаваць гэтую палітыку.

 

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас сустрэчы ў Мюнхене з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам (на здымку) выказаў зацікаўленасць у прыцягненні большай дапамогі NATO для рэфармавання абароннага сектару.



Дата стварэння навіны 17.02.2018

Возврат к списку

cashback