АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Францыі скралі віяланчэль, якая каштуе 1,3 мільёна еўра

У Францыі скралі віяланчэль, якая каштуе 1,3 мільёна еўра
17.02.2018
У вядомай французскай віяланчэлісткі Афелі Гаяр скралі віяланчэль XVIII стагоддзя, якая каштуе 1,3 мільёна еўра.

Фота з сацсетак

У заяве Гаяр, якую яна падала ў паліцыю, гаворыцца, што ў мінулы чацвер у яе кватэру ў горадзе Пантэн забраўся ўзброены нажом мужчына. Ён забраў у яе мабільнік, а таксама футарал з каштоўнай віяланчэллю, піша tut.by са спасылкай на агенцтва France-Presse.


Паліцыя не выключае, што рабаванне магло адбыцца па замове, бо скрадзены музычны інструмент — унікальны і вызначаецца асаблівым гучаннем. Збыць яго надзвычай складана. Хутчэй за ўсё, лічаць эксперты, яго скралі для чыёйсьці прыватнай калекцыі.


 

Віяланчэль была зробленая ў 1737 годзе ў італьянскім горадзе Удына скрыпічным майстрам Франчэска Гафрылерам. У нашыя дні інструмент быў куплены банкам CIC і выдадзены Гаяр у рамках мецэнацкай дзейнасці. У футарале знаходзіўся таксама дарагі смык, зроблены па індывідуальнай замове французскім майстрам Жан-Мары Персуа ў 1825 годзе.

 

Пасля рабавання Гаяр абнародавала ў Фэйсбуку здымкі скрадзенага інструмента.


Дата стварэння навіны 17.02.2018

Возврат к списку