АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Расіянін спрабаваў праз пункт пропуску прарвацца з Беларусі ў Польшчу

Расіянін спрабаваў праз пункт пропуску прарвацца з Беларусі ў Польшчу
17.02.2018
Увечары 16 лютага ў пункце пропуску Бераставіца расіянін спрабаваў праз пункт пропуску прарвацца з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Пагранічны нарад звярнуў увагу на легкавы аўтамабіль «Fiat», які рухаўся ў накірунку пункта пропуску з хуткасцю каля 120 км/г. Памежнікі прывялі ў дзеянне сродак прымусовага спынення. Кіроўца працягнуў рух, здзейсніўшы наезд на сродак прымусовага спынення і збіў закрыты шлагбаўм. У выніку аўтамабіль атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні, а кіроўца — траўмы ў выглядзе удараў і драпін, паведамляе Наша ніва

Кіроўцу пагражае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.




Дата стварэння навіны 17.02.2018

Возврат к списку