АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Урад Літвы забараніў ЕГУ набіраць студэнтаў

Урад Літвы забараніў ЕГУ набіраць студэнтаў
16.02.2018
Урад Літвы забараніў Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту набіраць студэнтаў. Загад пра гэта Міністэрства адукацыі Літоўскай Рэспублікі апублікавала 12 лютага.

З дакумента вынікае, што дазвол № 002501, які ЕГУ атрымаў 4 траўня 2012 года, скасоўваецца з 1 ліпеня 2019 года. Да гэтага часу, то бок, яшчэ паўтара года, універсітэт можа “давучваць” сваіх студэнтаў.

 

А вось пачынаць новую ўступную кампанію ЕГУ забаронена ўжо зараз. “Асобы не могуць прымацца на навучанне ў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт”, ― сказана ў дакуменце.

 

Пасля ўручэння загаду ў адміністрацыі ЕГУ будзе месяц на яго абскарджванне.

 

ЕГУ на мяжы закрыцця: універсітэту адмаўляюць у акрэдытацыі ў Літве

Раней прадстаўнікі адміністрацыі ЕГУ заўлялі, што ўніверсітэт так ці інакш працягне сваю працу. У адказ на пытанне: "Як менавіта?" ― спадар Ёрган Ёргенсан, які выконвае абавязкі рэктара ўніверсітэта, даў зразумець, што праблема будзе вырашаная шляхам перамоваў з урадам Літвы, "улічваючы значнасць ЕГУ як палітычнага праекта".


Скрыншот з загаду, які забараняе працу ЕГУ, па інф. Еўрарадыё




Дата стварэння навіны 16.02.2018

Возврат к списку