АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Лес рубяць: КДБ затрымаў 12 службовых асоб сістэмы Мінлясгаса і 2 прадпрымальнікаў

Лес рубяць:  КДБ затрымаў 12 службовых асоб сістэмы Мінлясгаса і 2 прадпрымальнікаў
16.02.2018
КДБ затрымаў 12 службовых асоб сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях, а таксама 2 прадпрымальнікаў.

 Усе яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Большасць з гэтых людзей (11 з 14) цалкам прызналі сваю віну ва ўдзеле ў злачыннай схеме экспарту высакаякасных піламатэрыялаў пад выглядам нізкагатункавай сыравіны, яны супрацоўнічаюць са следствам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на “СБ. Беларусь сегодня”.

 

Адзначаецца, што службовыя асобы наўмысна заніжалі якасць піламатэрыялаў пры іх продажу лясгасамі. У выніку бізнэсмены куплялі па нізкім кошце высакагатункавую прадукцыю. Закупкі ішлі ў тым ліку і праз удзел у дамоўных таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы. На экспарт прадукцыя ішла праз пасярэдніцкія структуры ў Беларусі і сістэму фірмаў на тэрыторыі Літвы і Эстоніі. Прыбытак заставаўся на рахунках замежных кампаній, падаткі з яго не плаціліся.

 

24 студзеня падчас перадачы хабару быў затрыманы прадстаўнік камерцыйнай структуры і кіраўнік аднаго з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. КДБ сцвярджае, што службовыя асобы сістэмы Мінлясгаса атрымлівалі хабары “рэгулярна, паслядоўна, сістэмна”. З кожнага кубаметра піламатэрыялу бралі ад 2 да 5 еўра. Штогод атрымлівалася 50-70 тысяч еўра.

 

Напярэдадні стала вядома пра вызваленне ад пасады міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча “за непрыняццё дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях”.


Дата стварэння навіны 16.02.2018

Возврат к списку