АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Зноў трагедыя ў школе: у ЗША 19-гадовы хлопец застрэліў 17 асобаў

Зноў трагедыя ў школе: у ЗША 19-гадовы хлопец  застрэліў 17 асобаў
15.02.2018
Трагедыя здарылася ў школе Marjory Stoneman Douglas гораду Паркленд у Флорыдзе загінулі 17 чалавек. Пра гэта паведаміў шэрыф акругі Скот Ізраэл.

Паводле яго, сярод загінулых – дзеці і дарослыя. 12 асобаў былі забітыя ў школе, двое загінулі побач са школай, адзін чалавек загінуў на дарозе каля школы, яшчэ двое памерлі ў шпіталі. Трое пацярпелых знаходзяцца ў крытычным стане.

 Падазраваны, 19-гадовы Нікалас Круз – былы вучань гэтай школы, якога выключылі за парушэнні дысцыпліны. Ён пад вартаю, паведамляе Белсат.

  «Я з сумам паведамляю, што 17 чалавек загінулі», – напісаў шэрыф у Twitter.

 Нікалас Круз не саромеўся пазаваць з вінтоўкамі і нажамі ў Instagram. Вучні ведалі, што ён калісьці ўчыніць стральбу ў школе, піша Dailymail.

  

 

Ягоны блог напоўнены фатаграфіямі са зброяй, часамі прыкрытым тварам. Студэнт, які ведаў Круза, распавядае, што той любіў забіваць жывёлінаў, а таксама быў расістам.

 Маладзён напаў на школу з AR-15 – амерыканскай паўаўтаматычнай вінтоўкай і некалькімі абоймамі. Паводле інфармацыі CBS, стралок спачатку прывёў у дзеянне пажарную сігналізацыю ў будынку школы, выклікаўшы хаос, пасля чаго адкрыў стральбу.

  

Па дадзеных CNN, гэта чацвёртая стральба ў амерыканскіх школах з пачатку 2018 года, па дадзеных USA Today – шостая.


Дата стварэння навіны 15.02.2018

Возврат к списку