АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Станіслаў Карчэўскі: "Прашу паведамляць у нашы амбасады, консульствы і ганаровым консулам пра паклёпы, якія могуць запляміць добрае імя Польшчы»

Станіслаў Карчэўскі: "Прашу паведамляць у нашы амбасады, консульствы і ганаровым консулам пра паклёпы, якія могуць запляміць добрае імя Польшчы»
15.02.2018
Палякаў, якія жывуць у Беларусі, заклікаюць паведамляць у пасольствы пра антыпольскія заявы.

Ліст кіраўніка Сената Станіслава Карчэўскага быў апублікаваны на шэрагу сайтаў польскіх пасольстваў. У тым ліку і на сайцепольскага пасольства ў Мінску.

Станіслаў Карчэўскі

«Як спікер польскага Сенату, які клапоціцца аб Палоніі і паляках за мяжой, я звяртаюся да ўсіх суайчыннікаў ва ўсім свеце з заклікам сабраць усе дакументы і сведчанні злачынстваў, злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых падчас Другой сусветнай вайны. Апошнія сведкі паціху адыходзяць. Вы павінны захаваць іх успаміны, каб захаваць памяць пра тое зло, што было зроблена габрэям і палякам, цыганам і ўсім пакрыўджаным, — звяртаецца да суайчыннікаў Карчэўскі. — Прашу дакументаваць і рэагаваць на праявы антыпаланізму, на фармулёўкі і меркаванні, якія крыўдзяць нас. Прашу паведамляць у нашы амбасады, консульствы і ганаровым консулам пра паклёпы, якія могуць запляміць добрае імя Польшчы».

 

Зварот звязаны з новымі папраўкамі ў Закон аб нацыянальнай памяці. Нагадаем, што ў Польшчы цяпер будуць караць зняволеннем і штрафамі за словы пра ўдзел палякаў у знішчэнні габрэяў падчас Другой сусветнай. Максімальнае пакаранне — тры гады турмы.

Папраўкі выклікалі шмат пытанняў у міжнароднай супольнасці, аднак палякаў гэта не спыніла. Закон быў прыняты, польскія палітыкі і дыпламаты заявілі, што такім чынам яны змагаюцца з фальсіфікацыяй гісторыі і адстойваюць добрае імя краіны.

 

Паўтарае тыя ж тэзісы і ліст спікера Карчэўскага.

 

«Я лічу, што вашы дзеянні будуць эфектыўным інструментам у барацьбе за добрае імя Польшчы і польскага народа», — падсумоўвае Карчэўскі свой зварот да палякаў, якія жывуць за мяжой.

 

Цікава, што ліст апублікаваны толькі ў польскай версіі сайта. У беларускамоўнай версіі ліст прачытаць немагчыма.

На здымку: Станіслаў Карчэўскі, Наша ніва


Дата стварэння навіны 15.02.2018

Возврат к списку