АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Жах: Цела Коржыча правісела ў пятлі сем дзён

 Жах: Цела Коржыча правісела ў пятлі сем дзён
14.02.2018
Міністр абароны Андрэй Раўкоў расказаў пра ход расследавання смерці салдата Аляксандра Коржыча.

Па факце яго гібелі было заведзена 5 крымінальных спраў. Агулам жа па выніках праверкі 72-а навучальнага цэнтра ў Печах было заведзена 42 крымінальныя справы, піша Наша ніва.

 

«Для мяне, як міністра, самым непрыемным стала тое, што мы страцілі Коржыча на 7 дзён. Ён 7 дзён правісеў ў пятлі… Я разумею, што салдат можа згубіцца на ноч, на некалькі гадзін, але не на 7 дзён! Таму без шкадаванняў мы адхілілі ад пасады тых, хто павінен быў весці ўлік, давялося вырашыць кадравыя пытанні».

 

Раўкоў мяркуе, што дзедаўшчына ў войску ідзе ад выхавання — ад сям'і і школы.

"Беларускі партызан" сочыць за сітуацыях у Печах. Так, у снежні 2017 года пісалі, што большасць з 15 затрыманых па справе Аляксандра Коржыча —акурат сяржанты. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, усе яны служылі ў 3-й і 307-й школе, а затрыманьні адбываліся на працягу некалькіх тыдняў пасьля сьмерці вайскоўца.

 Тым часам сама менш аднаго з затрыманых па справе аб гібелі Коржыча звольнілі з Узброеных сіл. Гаворка пра Артура Вірбала, абвінавачанага ў махлярстве (у яго знайшлі картку Коржыча). Як стала вядома Свабодзе, ён быў звольнены з арміі ў запас 9 кастрычніка, яшчэ да затрыманьня і зьмяшчэньня пад варту.

 

 Следчы камітэт распачаў дадатковую праверку ўсіх няшчасных выпадкаў у войску за апошнія 6 гадоў

 

«Не выключаю, што ў некаторых выпадках рашэньні адмовіць у завядзеньні крымінальнай справы або спыніць заведзеныя справы будуць скасаваныя, каб іначай паглядзець на тую ці іншую сытуацыю», — сказаў старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч.

Як сказала Свабодзе маці Арцёма Басьцюка, знойдзенага павешаным у барысаўскай вайсковай частцы за 6 месяцаў да сьмерці Коржыча, расьсьледаваньне справы аб сьмерці сына насамрэч аднавілі.

Сям’я Басьцюка ўжо сустракалася з новым сьледчым. Аднак на пэрспэктывы расьсьледаваньня Басьцюкі глядзяць скептычна.

 «Мы бачыліся зь ім адзін раз за месяц, які прайшоў з моманту аднаўленьня справы. І, ведаеце, вялікіх надзей сустрэча не прынесла», — кажа Тацяна Басьцюк.

А 13 лютага стала вядома, што старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку, затрыманага па "справе Коржыча", звольнілі з войска. Гэта адбылося яшчэ ў кастрычніку 2017 года ― амаль адразу пасля таго, як афіцэр трапіў за краты. 


"Беларускі партызан"

Дата стварэння навіны 14.02.2018

Возврат к списку