АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Чыноўнік з Расіі пабудаваў царкву пад Магілёвам

Чыноўнік з Расіі пабудаваў царкву пад Магілёвам
14.02.2018
На ўездзе ў аграгарадок Межысеткі ў Магілёўскім раёне з'явіўся нядаўна новы храм у гонар Святога Уладзіміра. Гэта падарунак мясцовым жыхарам ад намесніка міністра замежных спраў Расіі Алега Сырамолатава.

З гэтай зямлёй звязана жыццё блізкіх расійскага чыноўніка, пра што сведчаць імёны на мемарыяльнай дошцы, што на сцяне побач з уваходам у царкву:

 

«Храм гэты збудаваны з дабрславення епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія спадзяваннімі і руплівасцю Сырамалотава Алега Уладзіміравіча ў памяці пра бацькоў, бабуль і дзядуль: Уладзіміра Кузьміча і Надзеі Мінаўны, Кузьмы Іванавіча і Сафіі Іванаўны, Міна Захаравіча і Варвары Ігнацьеўны», паведамляе sb.by.

 

Сам Алег Уладзіміравіч у месцах, адкуль яго родавыя карані, бываў толькі наездамі — прыязджаў у госці да дзеда. Але ў Межысетках яго ведаюць і ўдзячныя за добры ўчынак.


Дата стварэння навіны 14.02.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку