АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ці ёсць падставы для затрымння Лябедзькі?

Ці ёсць падставы для затрымння Лябедзькі?
13.02.2018
9 лютага машыну лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі спыняюць супрацоўнікі ДАІ Жабінкаўскага РАУС. Па афіцыйнай версіі, кіроўца “праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў АДАІ прад’явіць дакументы на машыну і пасведчанне кіроўцы”.

 Цяпер лідара АГП вінавацяць па артыкулах “Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права” і “Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў”. Ці ёсць падставы для гэтага?

 

 “Праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў АДАІ прад’явіць дакументы на машыну і пасведчанне кіроўцы”

 Анатоль Лябедзька: На пытанне: “З якой нагоды вы спыняеце, калі з боку кіроўцы няма парушэння правілаў”, адказу я не атрымаў. Усё зводзілася да таго, што “ёсць падазрэнні”. Калі было сказана, што падазрэнні ў тым, што аўтамабіль не прайшоў тэхнічны агляд, я прадставіў дакументы, што тэхагляд пройдзены. Калі ўзнікла падазрэнне, што не мне належыць тэхнічны талон, я паказаў пашпарт. Але ўсё гэта я трымаў у сваіх руках, не перадаючы супрацоўніку. Наколькі я разумею, па новых правілах я ўвогуле мог сказаць, што ў мяне няма з сабой нейкіх дакументаў і яны мусілі праверыць неабходныя звесткі па сваёй базе. Але яны гэта чамусьці зрабілі толькі праз 20 хвілін. І тады ўжо падставы для прэтэнзій у іх узніклі, паведамляе Еўрарадыё.

 

“Кіраванні транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права”

  Анатоль Лябедзька: Я прызнаю, што ў мяне сапраўды не працягнуты тэрмін дзеяння правоў. Але тут трэба разбірацца ў прычынах гэтага. У траўні 2016 года, падчас велапрабежкі недалёка ад рэзідэнцыі, на плошчы Сцяга, я, праязджаючы побач з купкай людзей, частка якіх была ў міліцэйскай форме, на некалькі імгненняў страціў прытомнасць. “Хуткая” даставіла мяне ў шпіталь, і там я прайшоў поўнае абследаванне. Па выніку далі на рукі даведку, што ўсё ў мяне са здароўем нармальна, адпавядае нормам. Праз год пасля гэтага здарэння ўзнікла патрэба працягнуць медыцынскую даведку кіроўцы. Пайшоў у паліклініку, без праблем прайшоў усіх дактароў з медкамісіі, але даведку мне так і не далі ― накіравалі на новае абследаванне з-за той страты прытомнасці. Я прайшоў і гэтае новае абследаванне, атрымаў на рукі яшчэ адну даведку, што маё здароўе адпавядае норме. Але, нягледзячы на гэта, медычную даведку кіроўцы мне так і не далі. Маўляў, па новых нормах яны маюць на гэта права. У выніку я апынуўся ў сітуацыі, калі фармальна я парушаю закон, але пры гэтым даказаць сваю невінаватасць я ніякім чынам не магу і атрымаць неабходную медыцынскую даведку кіроўцы, нягледзячы на вынікі даследаванняў і высновы іншых дактароў наконт стану майго здароўя і здольнасці кіраваць аўтамабілем.

  

“Быў папярэджаны аб магчымасці прымянення ў дачыненні да яго фізічнай сілы ў выпадку непадпарадкавання”

 

 Анатоль Лябедзька: Я спыніўся па патрабаванні супрацоўніка ДАІ на ўскрайку дарогі. Калі супрацоўнік сказаў, што ён мяне так проста не адпусціць, я сказаў, што ў такім выпадку пастаўлю машыну на ўзбочыну, каб не замінаць руху іншых машын, і мы будзем стаяць тут і разбірацца хоць да ночы. І літаральна на 3-4 метры ўбок з дарогі з’ехаў ― гэта непадпарадкаванне? А далей што? Калі б ён адразу глянуў у электронную базу і сказаў, што ў мяне такія вось праблемы, я б пагадзіўся: “Складайце пратакол ― няма праблем”. Але чалавек хвілін дваццаць спрабаваў правакаваць розныя сітуацыі і толькі праз 20 хвілін, зайшоўшы нарэшце ў базу, заўважыў праблемы з пасведчаннем і толькі тады яны пачалі мяне “пакаваць” ― фізічна выцягваць з машыны. А да гэтага ён яшчэ спрабаваў забраць ключы ад машыны, але ўсё гэта не больш чым неадэкватныя паводзіны супрацоўніка ДАІ. Мяне ўжо спынялі адзін раз, і з-за пратэрмінаванага пасведчання склалі пратакол, я заплаціў штраф, і ўсё.



Дата стварэння навіны 13.02.2018

Возврат к списку