АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Канадская спартоўка Мэган Дугэмэл «усынавіла» і выратавала сабаку, якую гадавалі на мяса

Канадская спартоўка Мэган Дугэмэл «усынавіла»  і выратавала сабаку, якую гадавалі на мяса
12.02.2018
32-гадовая канадская спартоўка Мэган Дугэмэл «усынавіла» аднаго з карэйскіх сабак – таксу на мянушку Му-тхэ – і заклікала калег зрабіць тое самае.

Мэган Дугэмэл, фота AP


Двухразовая чэмпіёнка свету забрала шчанюка, якога хацелі перадаць на ферму са спецыялізацыяй па вырошчванні сабак на забой. Зрабіла яна гэта яшчэ летась у лютым падчас адбору на Алімпійскіх гульнях. Дапамог Мэган перавезці новага гадаванца ў Канаду Эк Парк, заснавальнік арганізацыі па абароне паўднёвакарэйскіх сабак.

 

Цяпер Мэган забірае з сабой другога сабаку. Новага шчанюка прыме іншая сям’я, бо паводле самой спартоўкі, у яе маленькай кватэры няма месца на яшчэ аднаго гадаванца, паведамляе Белсат.

 

У правінцыі Кангўон-до, дзе праходзіць Алімпіяда-2018, зарэгістраваныя 196 фермаў, якія вырошчваюць сабак і пускаюць іх на далікатэсы. Штогод у Карэі забіваюць каля двух мільёнаў чацвераногіх.


Дата стварэння навіны 12.02.2018

Возврат к списку