АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Беларусам, якія распачалі бойку ў кіеўскім аэрапорце, могуць забараніць уезд ва Украіну

Беларусам, якія распачалі бойку ў кіеўскім аэрапорце, могуць забараніць уезд ва Украіну
12.02.2018
Бойка паміж пасажырамі рэйсаў «Белавія» і «Bravo Airways» у аэрапорце «Кіеў» 9 лютага стала прычынай масавай затрымкі рэйсаў.


Згодна з онлайн-табло аэрапорту, рэйс у Шарм-эш-Шэйх вылецеў з Кіева толькі аб 11:16 замест запланаванага часу а 02:15, а самалёт на Мінск, з пасажырамі якога і адбылося непаразуменне пры выхадзе на пасадку, вылецеў амаль на гадзіну пазней – а 6:07 замест 05:15, паведамляе Цэнтр транспартных стратэгіяў.

 

Паводле прадстаўнікоў аэрапорту, дэбашыраў, якімі аказаліся грамадзяне Беларусі, што ляцелі ў Егіпет, пакуль што прыйшлося адпусціць – да іх не былі прад’яўленыя прэтэнзіі, паколькі інцыдэнт адбыўся ўжо пасля праходжання пашпартнага кантролю.

 

«Гэтыя людзі парушылі працу рэжымнага абʼекта, выціснулі дзверы ў залу, але ніякай адказнасці за гэта дэбашыры пакуль не панеслі», – распавяла журналістам «Сегодня» кіраўнік прэс-службы аэрапорту «Кіеў» Галіна Багданенка.

 

Затрымкі рэйсаў, выкліканыя тым, што, як сцвярджаюць відавочцы, 150 пасажыраў заблакавалі выхад з пашпартнага кантролю, апынуліся больш чым істотнымі. Напрыклад, рэйс «LOT» у Варшаву затрымаўся на 1 гадзіну 37 хвілін, рэйсы «WizzAir» у Будапэшт і Дортмунд – на 3 гадзіны і г. д.

 

У будучыні зачыншчыкам бойкі, траім грамадзянам Беларусі, пагражае забарона на ўезд ва Украіну, а ўкраінцам, якія ўдзельнічалі ў блакаванні выхаду з пашпартнага кантролю, – адміністрацыйныя меры па вяртанні ў краіну.

 

У прэс-службе аэрапорту патлумачылі, што першапачатковай прычынай затрымкі рэйса ў Шарм-эш-Шэйх стала закрыццё аэрапорту ў Хургадзе, які зʼяўляецца запасным для дадзенага кірунку, паведамляе Белсат.


Дата стварэння навіны 12.02.2018

Возврат к списку