АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Святлана Калінкіна і Яўгеній Кісялёў будуць весці разам новае расійскамоўнае шоу на Белсаце

Святлана Калінкіна і Яўгеній Кісялёў будуць весці разам новае расійскамоўнае шоу на Белсаце
11.02.2018
«Территория правды — класічнае ток-шоў, у якім прымаюць удзел пяцёра экспэртаў. Мова перадачы — расійская. ​Пра гэта паведаміў адзін з гасцей праграмы, які таксама перадаў некалькі здымкаў са студыі.​

У Вільні на выходныя адбываюцца здымкі новага ток-шоў Белсату «Территория правды». Як даведалася са сваіх крыніцаў Свабода, яго вядзе расійскі і ўкраінскі тэлежурналіст Яўгеній Кісялёў і Сьвятлана Калінкіна.

 Пра здымкі расійскамоўнага ток-шоў паведаміў у сваім Фэйсбуку вядучы Белсату і рэдактар новай паграмы Сяргей Пеляса. Ён напісаў, што тэма першага выпуску — эканамічны ўплыў Расеі на сваіх суседзяў. Але пацьвердзіць Свабодзе інфармацыю пра вядучых Пеляса адмовіўся.

 

«На наступным тыдні будзе афійцыйная інфармацыя. Магу сказаць, што вядучых будзе двое. Гэта будуць адныя з самых вядомых і дасьведчаных журналістаў з Расеі і Беларусі», — сказаў Сяргей Пялеса.

 

У савецкі час Яўгеній Кісялёў быў адным зь вядучых праграмы «Время» на расейскім Першым канале. У другой палове 1990-х перайшоў на НТВ, дзе вёў перадачу «Итоги», і ўзначальваў савет дырэктараў тэлеканалу.

 

У 2008 годзе Кісялёў пачаў шчыльна супрацоўнічаць з украінскімі СМІ. У дадзены момант ён вядучы інфармацыйнага тэлеканалу «Прямий».

 

«Территория правды» стане трэцяй расейскамоўнай перадачай на Белсаце пасьля інфармацыйнай праграмы «Вот так» і кулінарнага шоў «Я не буду это есть». Расейскамоўнасьць новага тэлепраекту Пеляса назваў выключэньнем з правіла і падкрэсьліў, што асноўнай мовай Белсату застаецца беларуская.

 

«Мы ўваходзім на тэрыторыю расейскіх і ўкраінскіх СМІ, на тэрыторыю постсавецкай постапраўды. І прапаноўваем альтэрнатыўны погляд на палітыку Расеі, незалежны ад уладаў усіх 6 краінаў, экспэрты зь якіх удзельнічаюць у нашай перадачы», - гаворыць Пеляса.

 

Свабода даведалася, што ў першых перадачах возьмуць удзел расейскі пісьменьнік Віктар Ярафееў, аглядальнік «Новой газеты» Павел Фэльгенгаўэр, расейскі апазыцыянэр Уладзімер Мілоў, публіцыст Юрый Раманенка з Украіны. З Беларусі на першы запіс прыехалі Аляксандар Класкоўскі і Павал Вусаў.

 

 Графічнае афармленьне праграмы і сцэнаграфію новай праграмы распрацаваў мастак і дызайнэр Міхал Анемпадыстаў. Гэта была яго апошняя праца для Белсату. З каналам ён супрацоўнічаў фактычна ад яго заснаваньня ў 2007 годзе.



Дата стварэння навіны 11.02.2018

Возврат к списку

cashback