АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Трагедыя: у Падмаскоўі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце быў 71 чалавек

Трагедыя: у Падмаскоўі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце быў 71 чалавек
11.02.2018
Пасажырскі самалёт Саратаўскіх авіяліній пацярпеў крушэнне пасля вылету з Дамадзедава ў Орск, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў экстраных службах.

«Як мяркуецца, самалёт разбіўся ў раёне вёскі Аргунава. Шанцаў выжыць у членаў экіпажа і пасажыраў не было», - сказала крыніца, паведамляе НН

 

Ан-148 знік з экранаў радараў пасля вылету з маскоўскага аэрапорта «Дамадзедава» ў Орск. На борце знаходзіўся 71 чалавек — 65 пасажыраў і шэсць членаў экіпажа.



Дата стварэння навіны 11.02.2018

Возврат к списку

cashback