АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Лябедзьку будуць судзіць 12 лютага. Ён за кратамі

Лябедзьку будуць судзіць 12 лютага. Ён за кратамі
10.02.2018
Суд над Анатолем Лябедзькам адбудзецца ў панядзелак, 12 лютага, у Кобрыні, паведамляе сайт Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.

Анатоль Лябедзька быў затрыманы пасьля збору подпісаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці.

 

Уначы на 10 лютага падчас вяртаньня зь Берасьця ў Жабінкаўскім раёне міліцыянты затрымалі кіраўніка АГП.

 

Як распавёў сябра АГП зь Бярозы Аляксандар Кабанаў, у панядзелак у Кобрыні Лябедзьку будуць судзіць.

 

«Яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія выклікалі міліцыянтаў. Яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні, уначы даставілі ў Кобрынскі РАУС, дзе зьмясьцілі ў ізалятар. Судзіць будуць у Кобрыні 12 лютага», — сказаў Аляксандар Кабанаў, паведамляе Свабода.

 

9 лютага Анатоль Лябедзька разам з Аляксандрам Кабанавым ды іншымі актывістамі зьбіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці.

 

Сёння ў Бабруйску адбыўся пікет права-цэнтрысцкай кааліцыі за вызваленьне Анатоля Лябедзькі.


Дата стварэння навіны 10.02.2018

Возврат к списку