АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Вярніце недаплачанае! Інвалід дамагаецца недаплачанай за 20 гадоў пэнсіі за ліквідацыю аварыі на ЧАЭС

Вярніце недаплачанае! Інвалід дамагаецца недаплачанай за 20 гадоў пэнсіі за ліквідацыю аварыі на ЧАЭС
10.02.2018
Інвалід І групы Вячаслаў Радкевіч з Маладэчна безвынікова дамагаецца пэнсіі, належнай яму за ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

20 гадоў бяз пенсіі інваліда-чарнобыльца, падрабязнасці на радыё Свабода


Вячаслаў Радкевіч працаваў у 10-кілямэтровай зоне ЧАЭС, па стане здароўя тры гады заставаўся бяз працы і ўжо дзесяць гадоў прыкаваны да ложка. Жонка Яўгенія Радкевіч праз суд дамагаецца, каб ліквідатару-чарнобыльцу аддалі недаплачаную пэнсію. Аднак сям’і адмаўляюць, спасылаючыся на «тэрмін даўнасці».

 

Вячаслаў Радкевіч — ліквідатар-чарнобылец: у 1987 годзе ваенкамат Маладэчна накіраваў яго на працы па ліквідацыі аварыі ў 10-кілямэтровую зону забруджанасьці ЧАЭС.

 Страціўшы здароўе, Вячаслаў Радкевіч ня змог працаваць у гарадзкой камунальнай службе і тры гады заставаўся бяз працы. Цяпер яму 70 гадоў, і 10 з іх ён прыкаваны да ложка.

 

Мясцовыя чыноўнікі схавалі ад ліквідатара-чарнобыльца, што ён меў права на падвышаную пэнсію ліквідатара ад 50 гадоў. З дапамогай жонкі Яўгеніі Вячаслаў Радкевіч дамагаецца кампэнсацыі за пэнсію, недаплачаную за мінулыя 20 гадоў.

 

Аднак суды Маладэчна і Менскай вобласьці адмовілі Радкевічам у пазове. Падстава: выйшаў тэрмін даўнасьці.

 Вячаслаў і Яўгенія Радкевічы лічаць судовае рашэньне несправядлівым, незаконным і спадзяюцца дамагчыся справядлівасьці ў судзе вышэйшай інстанцыі.


Дата стварэння навіны 10.02.2018

Возврат к списку