АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Нашы людзі! "Лёгкі салат, я лічу, – гэта не ежа"

Нашы людзі! "Лёгкі салат, я лічу, – гэта не ежа"
08.02.2018
Вольга Прыгарава – шэф-кухарка аднаго з самых папулярных мінскіх пабаў «Malt & Hops» – будзе здымацца ў кулінарным тэлешоу «Я не буду гэта есці!» на «Белсаце».

Гутарым з Вольгай аб мішленаўскім рэстаране ў Мінску, торце «Цэмент» і самым простым і эфектным спосабе здзівіць гасцей.

Паколькі ў тэлешоу вам трэба будзе прыгатаваць для зорных гасцей праграмы нелюбімую страву гэтак, каб яна ім спадабалася, пачну з таго ж пытання, якое задавала вашаму суперніку з тэлешоу Аляксандру Чыкілеўскаму: чаго вы самі ніколі не сталі б есці?

 

Ніколі не буду піць сырыя яйкі – увогуле не разумею, як можна гэта рабіць.

 

Гэта значыць, яек у вашай лядоўні не знойдзеш?

 

Як раз наадварот. Яйкі можна прыгатаваць.

 

Якія яшчэ прадукты ў вас дома заўсёды пад рукою?

 

У маёй лядоўні заўсёды ёсць ёгурт, курынае філе, яблыкі ну і што-небудзь смачненькае.

 

У асноўным здаровая ежа.

 

Я 13 гадоў у прафесіі. Гатавала і малекулярную кухню, і японскую, і расейскую, беларускую, італьянскую, іспанскую… Цяпер абрала для сябе ангельскую: сытная, тлустая, мужчынская – усё, што я люблю. Лёгкі салат, я лічу, – гэта не ежа. Ежа мусіць падаць у страўнік, каб ты сядзеў з напоўненым жыватом, кайфаваў ад асалоды і казаў: «Вось гэта вы мяне накармілі – падняцца не магу!» Найбольш люблю гатаваць мяса: карпачча, тартар і добрыя стэйкі.

 

Не баяцца кліенты тартар замаўляць? Усё ж такі сырое мяса…

 

Да гэтага часу з хлопцамі з маёй каманды ўспамінаем, як аднойчы госць замовіў тартар, а калі прынеслі, кажа: «Божа, што гэта?! Я не хачу есці сырое мяса, пасмажце мне яго!».

 

Самы просты і эфектны спосаб здзівіць гасцей? Акрамя тартара, вядома.

 

Калі страву вынесе шэф-кухар у негліжэ.

 

 Памятаеце, што ўпершыню прыгатавалі самастойна?

 

Мама дала мне магчымасць спячы пірог. Гэта быў бісквіт з чарнічным варэннем, які ў выніку выглядаў не вельмі прэзентабельна… І яна сказала: гэта будзе твой торт, назавем мы яго «цэмент», дала мне смятану з цукрам і сказала: «Трымай, узбівай, намазвай, каб можна было есці».

 

Як думаеце, ці вы б былі кухарам, калі б не разваліўся Савецкі Саюз?

 

Я б не была кухарам у Савецкім Саюзе. Гэта, напэўна, было б нецікава і нясмачна. Я нават не ўяўляю, як гэта – працаваць у сталовай у высокім чапцы і блакітным халаце і раскладваць катлеты з пюрэ…

 

Добра, вернемся ў незалежную Беларусь. Калі б вы не сталі кухарам, то кім?

 

Цалкам аддала б сябе служэнню ў войску ці ў міліцыі.

 

Хіба любіце трымаць падначаленых у чорным целе?

 

У мяне шумная кухня, я люблю працаваць з маладымі спецыялістамі – яны ўбіраюць веды, як губка, і ты робіш з іх адну вялікую сям’ю. Каб працаваць на кухні, патрэбныя сталёвыя нервы і жалезная хватка, таму што парадак і дысцыпліна – гэта вельмі важна. Але ў мяне ніхто не звальняецца, усе хлопцы дружныя, згуртаваныя. І калі я сыходжу ў іншую ўстанову, амаль усю каманду я забіраю з сабой. З некаторымі я пяць гадоў працую, з некаторымі ўжо даўжэй. І я люблю думаць, што мы ўсе – вялікая сямʼя.

 

 Што б вы згатавалі для ангельскай каралевы?

 

Мабыць, сваё любімае пірожнае «Бульба» з арэшкамі і згушчонкай.

 

Мяркую, калі б ангельская каралева прыехала ў Беларусь як звычайны турыст, яна мала ў якой установе грамадскага харчавання змагла б дакрануцца да ежы. Вы як ацэньваеце гастранамічны ландшафт Беларусі?

 

У Беларусі развіццё культуры ежы ідзе наперад, але не так хутка як хацелася б.

 

Гэта значыць, рэстаран, годны зоркі Мішлен, у нас не хутка з’явіцца.

 

У Мінску, на мой погляд, рэстаран такой катэгорыі можа зʼявіцца нават у бліжэйшы час, былі б спонсары, гатовыя грошы ўкласці ў яго і ў развіццё персаналу.

 

па інф. Белсат

Дата стварэння навіны 08.02.2018

Возврат к списку