АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Пачатак. Куды дзеліся амаль 50 тысяч выбарцаў?

Пачатак. Куды дзеліся амаль 50 тысяч выбарцаў?
08.02.2018
Берасцеец Дзяніс Турчаняк, кандыдат у дэпутаты гарсавета і сябра «Руху «За Свабоду», напісаў зварот да старшыні гарсавета. Па падліках Турчаняка, значная колькасць выбарцаў падзелася невядома куды.

 Турчаняк расказвае, што параўнаў сёлетнюю статыстыку з дадзенымі папярэдніх мясцовых выбараў. «Выявілася, што колькасць выбарцаў у Брэсце ў гэту выбарчую кампанію па незразумелых мне прычынах зменшылася на 5459 чалавек», — сцвярджае Турчаняк.

 

Ён звярнуўся ў Галоўнае статыстычнае ўпраўленне па Брэсцкай вобласці. Тыя адказалі, што ў горадзе жыве 344 тысячы чалавек, з якіх 64 тысячы узростам да 15 гадоў.

 

Таксама не маюць права галасаваць асобы узростам 16-17 гадоў. Іх, паводле папярэдніх падлікаў, 8 тысяч чалавек.

 

Агулам мусіла налічыцца 272 тысячы патэнцыйных выбарцаў. Тады як афіцыйна — 224 тысячы.

 

«Па маіх падліках, колькасць выбарцаў у горадзе Брэсце на 48375 чалавек (або на 21,6%) больш, чым паказаў Брэсцкі гарвыканкам.

 

На маю думку, пры падрыхтоўцы звестак аб колькасці выбарцаў мелі месца незаконныя маніпуляцыі, якія парушаюць маё права галасаваць і быць абраным на сапраўдных свабодных, таемных і адкрытых выбарах, — мяркуе Турчаняк. — Лічу, што колькасць выбарцаў зацверджана Брэсцкім гарвыканкамам не дакладна».

 

У выніку актывіст падаў зварот, у якім патрабаваў правесці праверку і прадаставіць дакладную колькасць выбарцаў па кожнай акрузе Брэста, піша Наша ніва.



Дата стварэння навіны 08.02.2018

Возврат к списку

cashback